зьнізу, гушча смашнінькыя. ПАЧАРЭПАЦЦА зак. Зачэрпнуцца. На дне яшчэ ня ўсё пычарепылыся. ПАЧАРЭПАНЫЙ дзеепрым. У гаршчонычку нічога ні асталыся, усё пычарепына. ПАЧАСЫВАННЕ, ПАЧЭСЫВАННЕ н. перан. Турботы. Во відзіш, цяперя ў яго пычасывыньня. Пыглядзім, як яму пачэсывыньня паможыць. ПАЧАСЫВАЦЬ незак. Злёгку чухаць час ад часу. Што ты пычасывыіш сьпіну, ці ні сыбіраісься баню тапіць. ПАЧАСЫВАЦЦА незак. Злёгку чухадда час ад часу. Hi хыця будзіш пычасывыцца, столька ў бані ня быўшы. ПАЧАЎРЫЦЬ зак. 1. Модна высахнудь. Тваё бяльлё ня толька высыхла, яно пычаўріла вісеўшы. 2 перан. Змарнець. Такоя горя у людзей, канешня, пычаўріюць, нягож ні пычаўріюць. ПАЧВЕРТАВАЦЬ зак. Парэзадь абы-як. Усю булку пычвіртувалі, хуць ну сухарі складывый. ПАЧВЕРТАВАЦЦА зак. Парэзацца абы-як. Бяс толку пычвіртувалыся мацерія. ПАЧВЕРТАВАНЫЙ дзеепрым. Як я ўскачыла ў хату, платочык ужо ліжаў пычвіртуваный. ПАЧВЯЛІЦЬ зак. Пажавадь (пры адсутнасці зубоў). Знаіш, як біз зубоў жыць, трошку пычвялію пряснушку дый глытаю. ПАЧВЯЛЕНЬІЙ дзеепрым. Вьікінь пычвяліныя кусочыкі ў сьвінную шаічку. ПАЧКАВЭЙ прым. Пачкавы, упакаваны ў пачак. Прінёс нейкія пычкавэя мыкароны, зварю: ці смашныя. ПАЧКАННІК м. Той, хто набруджвае. Ах, якея вы пачкыньнікі, усё зы вамі прібірай i прібірай. ПАЧКАННІЦА ж. Відна, што зы работу ўзілася пачкыньніца, кругом бульбы ныляпына, ні стаць. ПАЧУПКАВАЦЬ зак. экспр. Прыбрадь, нададь святочны выгляд. Пучупкуй сваіх нявест: сяньня многа хлопцыў будзіць ны вічарінкі. ПАЧУПКАВАЦЦА зак. Прыбрадца, нададь сабе святочны выгляд. Вы ж пучупкуйціся, чужыя людзі прідуць. ПАЧУПКАВАНЫЙ дзеепрым. Вун яны ат Якывіных пучупкуваныя выходзюць. ПАЧУЦЦА зак. Стаць вядомым, стаць чуткай. Можа айдзе-небудзь хата пачуіцца, ты мне абізацільна пірікажы. ПАЧЫНАТЫЙ дзеепрым. Пачаты. Hi бярі цэлыю, ны стале пычынатыя булка ляжыць, реж. ПАЧЫНІЦЬ зак. Парабідь (каўбасы). Учора я дужа позна вазілыся, ну ўсе кілбасы пычыніла, упыряччылыся. ПАЧЫНІЦЦА зак. Парабіцца (пра каўбасы). Кілбасы пачынюцца, тады я пыдбягу к табе, пымагу трошку. ПА
Дадатковыя словы
пачўіцца, пучупкўй
1 👁