ПАХЫРЧЭЦЬ зак. 1. Пахрыпець. Hy што ён, кылі за восімдзісят, нядзелю пыхырчэў дый кыпыты аткінуў. 2 перан. Пабурчаць. Зы ўсякыю мелыч пыхырчыць ны яго.
ПАЦАЛПОНІЦЬ, ПАЦАЛПОНІЦЦА зак. Зрабіць абы-як. Нада сьлядзіць зы кыпцамі, ато етыя хлюсты пыцалпонюць i бульба памерзьніць. Hy як зьдзелылі — пыцалпоніліся, a нызаўтріга сьценка вывірнулыся.
ПАЦАЛПОНЕНЫЙ дзеепрым. Толька пыцалпоніна — пуруўнувана, нада піріскыраджывыць.
ПАЦАНЕНАК м. Хлапчук. Прібігаў Анікыныў пыцанёнык: ці ня відзілі майго бацькі? Памяти.
ПАЦАНЕНАЧАК. У яго ці ні два пыцанёнычкі, старшыя-то, я знаю, дычка.
ПАЦАННЕ н. зб. Ой, сколька тута пыцыньня, скора пыдрастуць вам памошнікі ў борыны.
ПАЦІБРЫЦЬ зак. гумар. Пакрасці. Ці ня вы пацібрілі мае быранькі, у кашолычкі рызьвязыныя ліжалі.
ПАЦІБРАНЫЙ дзеепрым. Я сыма замеціла, што канхветкі пацібріны.
ПАЦІЛІКАЦЬ, ПАЦІЛІЛІКАЦЬ зак. Пашчабятаць. Мала птушычкі пыцілікылі, некуды пыляцелі ат нас у другоя места. Нейкія птушкі пыцілілікылі учора ў цяремухі, а болыйы ня чутна.
ПАЦІПКАЦЦА зак. Пайсці з цяжкасцю.
УРыжыкоўны у Дунькі свадзьба, кума паціпкылыся туды.
ПАЦІРА ж. Пацяруха, труха. Паціру пыдмяці i ўкінь пырысятым, яны зоймуцца, пароцца будуць. Памянш.
ПАЦІРКА. Дужа нічога ні кладзеш у пуні, a пацірка то ат таго, то ад другога сыбіраіцца.
ПАЦІХНУЦЬ зак. перан. Перастаць ісці, зменшыцца (пра ападкі). Каб дажджы паціхлі, можна б схадзіць у ягыды, яны пасьпелі.
ПАЦІШЭЛЫЙ дзеепрым. Больш спакойны, стрыманы. Падрос, дык стаў пыцішэлый, а то ж ны гылаве хадзіў.
ПАЦМЫГАЦЬ зак. неадабр. Горка пашкадаваць. Пацмыгый цяперя як хочыш, ці можна було с такою мальгвою збуваць кыравёнку.
ПАЦЬМАКОМ прысл. Цёменню. Як ты палезіш пыцьмаком, ішчэ ны якую прытырчаку узаб'есься, ураньні злазіш за чобытымі.
ПАЦЮКАВАЦЬ зак. Скончыць цюкаванне. У наьиым кылгасі усю салому пуцюкувалі, некуды пывязуць.
ПАЦЮКАВАНЫЙ дзеепрым. Пуцюкуваныя сена кінулі ні прібраўшы, цюкі мякнуць пыд дажджом
Дадатковыя словы
узабесься
5 👁