Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
касць). Вот нейкыя ж ёсьць прінына: многа пы дзяреўні верб паўсохла, ны вычах гінуць. ПАЎСТАЦЬ зак. Устаць (пра ўсіх, многіх). Мы рана ехылі щряз Восьлінку, ну ўжо ў іх пыўсталі, пены тапіліся. ПАЎСУСЕД м. жарт. Каханак. Сусед як сусед, a пуўсусед ні раз вічарком зыбігаў. ПАЎСУСЕДКА ж. Памойму, у цябе ці ні другая пуўсуседка пыявілыся. Памянш. ПАЎСУСЕДАЧКА. Бягі ўжо, бягі к сваёй пуўсуседычкі. ПАЎСУСЕДАЎ прым. жарт. Такі, які мае адносіны да каханка. Ты, кажыцца, луччы знаіш пуўсуседыву хату. ПАЎСУСЕДКІН прым. жарт. Такі, які мае адносіны да каханкі. Дыстывай, дыстывай пуўсуседкін платочык. ПАЎСХАДЖЫВАЦЦА, ПАЎСХОДЖЫВАЦЦА, ПАЎСХАДЗІЦЦА зак. перан. Прыйсці ва ўзбуджаны стан. Ого, як пыўсхаджывыліся Цімышыняты: што іна npa іх радню дренна гаворіць. Былыйая біда, калі яны ды паўсходжывыліся. Пыўсхадзіліся самі ні знаюць чаго, на сходзі іх ніхто i ні пымінаў. ПА-ЎСЯКАМУ прысл. Усяляк. Пы-ўсякыму спробывылі к ёй пыткачывыцца. Што сварілыся ны яе Удодзіха, пы-ўсякыму пёрла. ПАЎТАРАНЫ мн. Чацвёрты дзень вяселля. Цяперя ніхто ні знаіць, а раншы у быгатых абізацільна былі пыўтыряны. ПАЎХАДЖЫВАЦЬ, ПАЎХОДЖЫВАЦЬ зак. 1. Пазаляцацца. Зы Анькыю трошку пыўхаджывыў, a тады неік рызыйшліся. За кім толька ён ні паўходжывыў. 2. Падаглядаць. A ці помніш, сколька іна пыўхаджывыла зы сваім стыріком. Прідзіцца паўходжывыць i за сьвёкырым. ПАЎХАДЖЫВАЦЦА, ПАЎХОДЖЫВАЦЦА зак. Уходацца (па гаспадарцы). Пакуля мы пыўхаджывыімся, вун ікая пыра, пасьці абеды ны дваре. Учора мы раншы паўходжывыліся. ПАЎЯДАЦЦА, ПАЎЕСЦА зак. перан. Надакучыць (пра многіх). Так яны пыўідаліся з гылыгаленьнім, што палкыю путуріла ад двыра. A таго паўеліся, што слухыць ня хочуць ні кыпілінычкі. ПА-ХАДАВОМУ прысл. Для дарогі (апранацца). Мы іх нісколька ні ждалі, як пыдыйшлі, яны ўжо былі надзеты пы-хыдавому. ПАХАДЖЫВАННЕ н. Прагулка. Пыхаджывыньня ім дужа ныравіцца, a пыстыяць крюкым з матыкыю, ох, ня хочыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 305  ▶