ПАТРЫНОЖЫЦЬ зак. Прывязаць повад аброці да нагі спутанага каня (пра многіх). Пытріножця коні, яны дужа халерныя, i спутыныя куды хочыш запрыгыюць.
ПАТРЫНОЖАНЫЙ дзеепрым. Як пытріножыны коні, спыкайней: кругом шкоды многа.
ПАТРЭНДАЦЬ, ПАТРЭНДАЦЦА зак. экспр. Паба дзяцца. Работыць яны ня хочуць, патрэндыюць пы дзяреўні, ныядуцца i сьпяць. Айдзе-то патрэндыўся зь месіц, цяперя узноў у маткі сядзіць.
ПАТУКАЦЬ зак. Паўшчуваць. Ці ты патукыіш ны яго, ці палюкыіш, ён як ня слухыў, так i ня будзіць слухыць.
ПАТУРАННІК м. Той, хто патурае. Знаіць, што ты путураньнік, усё просьціш, i пользыіцца етым. Памянш.
ПАТУРАННІЧАК. Каб ня быў путураньнічык, дык ба i маліц так ні руспусьціўся.
ПАТУРАННІЦА ж. Ты i сыма ня меншыя путураньніца, яны ў цябе пы гылывах пойдуць.
ПАТУРЫЦЬ зак. перан. 1. Пачаць сеяць. Бальшэй пляц зынялі аўсом, путурілі шурокыю пыласу пряма к рову. 2. Пачаць лаяць, бэсціць. Міхальчонык нічога ні знаў, a йна ўстреціла i путуріла ны яго ўсякія трілюды.
ПАТЫКАННЕ н. З 'яўленне. Нійдзе ён ні нада, такога патурюць усюдых зь яго пытыканьнім.
ПАТЫКАННІЦА ж. Тая, што патыкае. Учора пытыканьніца заседзілыся, пасьледнія цэўкі дыканчывыла.
ПАТЫРКАЦЬ зак. Выгукнуць некалькі разоў «тр-р», каб супыніць каня. Я чула, як Аўхім патыркыў кылы калодзіжа.
ПАЎБЛАГАСЛАЎЛЯЦЬ зак. іран. Падагаджаць. Сыма ні прідумыіць, як пыўолыгыслыўляць сваю куму.
ПАЎГАЖДАЦЬ, ПАЎГАДЖАЦЬ зак. Падагаджаць. Мыланка ім усім пыўгыждала, дык во пулучыла блыгыдарнысьць. Трошку пыўгыджала ім, a тады відзіць — ня тэя ета людзі.
ПАЎГАРЭЦЬ зак. Угарэць (пра многіх). Я трошку помню, як мы пыўгарелі, баба Хадоска нас вадою атпаівыла.
ПАЎГАРЭЛЫЙ дзеепрым. Зайшлі мы ў хату, што, думыім, нікога ня чутна, а яны ліжаць пыўгарелыя.
ПАЎЗРЫТЫЙ дзеепрым. Ускапаны (пра ўсё, усюды). Аборкі паўзрыты, пірігаджыны, ні кышанеш,— трыктарісты нічога ні глідзяць.
ПАЎЗЫЙГРАЦЬ, ПАЎЗЫЙГРАЦЦА, ПАЎЗЫЙГРЫВАЦЦА зак. перан. Выразіць неадольнае жаданне
Дадатковыя словы
патўкыіш, пыўблыгыслыўляць
6 👁