Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
целіся туды, пад Рожыва. 2 неадабр. Пабалбатаць. Heшта вы мулувата сяньня пытыраньцелі. Як сойдуцца, яны уволю пытырыньцяцца. ПАТАРАХЦЕЦЬ зак. перан. 1. Паехаць з грукатам. Ета мальцы пытырахцелі пыд быльшак, снапы зважыюць. 2 неадабр. Пабалбатаць. Толька што пытырыхцяць, ізыкамі пыбрязкыюць, толку зь етыга ня будзіць ніякыга. ПАТАРАЧАНЬІЙ дзеепрым. жарт. Панесены. Пытырачыны ўжо твае кніжычкі, німа. ПАТАРЧЭЦЬ, ПАТАРЧЭЦЦА зак. метаф. Папрысутнічаць без патрэбы, карысці. Яны пытарчэлі ш час ды пыцягнуліся, ніхто іх ні прівічаў. I етым дужа хочыцца пытарчэцца на той вічарінкі. ПАТАЎТОРЫЦЬ зак. Пагаварыць пры ўзаемным непаразуменні. Пакуля яны пытаўторюць, дык нысьмяесься, жывая указэя іх слухыць. ПАТАХКАЦЬ зак. Пагрукаць. Малыя ны дваре гуляюць, я толька што чуў: нечым пытахкылі кулу гумна. ПАТЛАСТЫЙ прым. Патлаты. Рызьвялося пытластых сколька хочыш, ны кажным вуглу увідзіш. Памянш. ПАТЛАСЦЕНЬКІЙ. Пынаехыла пытласьцінькіх, аткуля іх столька ныбралыся. ПАТЛЕЦЬ зак. перан. Пажыць пры слабым здароўі. У Матруны ні асталыся здароўя нісколічка, можа, зь якей год патлеіць, ні большы. ПАТРАБЛЯННЕ н. Спажыванне. Два засічкі бульбы ў погрібі, а пат пол ны пытрібляньня насыпылі. ПАТРАБЛЯННІК м. Спажывец. Мы такея пытрібляньнікі: булку хлеба возьмім i ядзім чуць ні нядзелю. ПАТРАБЛЯННІЦА ж. I іда хырыша, i пытрібляньніца яшчэ луччы, адно ды аднаго пыдыбралыся. ПАТРАВЕЦЬ, ПАТРАВЕЦЦА зак. Зарасці травой. Участык ад дарогі дужа пытравеў, а туды, к сірядзіні, чысьцей. Гряды пытравеліся, нада палоць i матычыць усё. ПАТРАПЯТАЦЬ, ПАТРАПЯТАЦЦА зак. перан. Пажыць (пра слабога). Hi знаю, сколька здароўя пытряпечыць. Яшчэ патрошку валочыцца, ну доўга ён ні пытряпечыцца, слаб. ПАТРАШЧЭЦЬ зак. метаф. Пабалбатаць рэзка, пранізліва. Сяньня яны меншы пытряшчэлі, мінут дваццыць, Кулажонык іх прутуріў. ПАТРУХЛЕЛЫЙ прым. Гнілы, струхлелы. Толька на дровы піріпіліць путрухлелыя палкі, як цёпла, cnaлюцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 305  ▶