Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАСАСЛАБЕЦЬ, ПАСАСЛАБНУЦЬ зак. Аслабець моцна (пра многіх). Як пысыслабеіця, тады нічога ня міла i ня люба станіць. Зы пасьледній год яны пысыслаблі, а то дзіржаліся троху. ПАСАСТАВІЦЬ зак. Саставіць многае. Нада скарей пысыставіць снапы ў бабкі i пыныкрываць: дождж пряма вісіць. ПАСАСТАВІЦЦА зак. Саставіцца (пра многае). Во пысыставюцца яшчыкі к месту i пырыскашнеіць у клеці. ПАСАСТАЎЛЕНЫЙ дзеепрым. У іх уся пастройка ё зіме пысыстаўліна i пынакрыта. ПАСАСТАНАЎЛІВАЦЬ, ПАСАСТАНОЎЛІВАЦЬ зак. 1. Саставіць многае. Нашы мушчыны скора хаты пысыстынаўлівылі. Многа ішчэ нада пысыстаноўлівыць, а тута восінь, уборка, работа. 2. Пасастаўляць пэўны час. Троху пысьістынаўлівылі, а тады гаворюць, ікая нам польза на чорта лысыга ірвацца. Ніхай хуць ды абедыў пысыстаноўлівыюць, i то помышч. ПАСАСТАНАЎЛІВАЦЦА, ПАСАСТАНОЎЛІВАЦЦА зак. Саставіцца (пра многае). Як пысыстынаўлівыюцца круглячкі, тута многа свыбадней станіць. У іх яшчэ нічога ні пысыстаноўлівылыся. ПАСАСТАНАЎЛІВАНЫЙ, ПАСАСТАНОЎЛІВАНЫЙ дзеепрым. Састаўлены (пра многае). Гырлачы пысыстынаўлівыны ў сенцых ны палічкі зь левыга боку. Буду січас мыць пысыстаноўлівыный посыд. ПАСАСТРУГАЦЬ зак. Састругаць усё. Пусустругаў цапкі, яны ні к чаму ні патходзюць. ПАСАСТРУГЫВАЦЦА, ПАСАСТРУГАЦЦА зак. Састругацца (пра ўсё). Нада, каб усё цісаныя пысастругывылыся. Сучкі пусустругаюцца, будзіць гладзінькыя цавейца. ПАСАСТРУГЫВАНЫЙ, ПАСАСТРУГАНЫЙ дзеепрым. Кырындашы пысастругывыны ніізьвесна длі чаго. Пысастругыныя ручкі дужа тонінькі. Пусуструганыя палычкі выкідывый, яны ні падойдуць у чаўнок. ПАСАШЧАМЛІВАНЫЙ, ПАСАШЧЭМЛЕНЫЙ дзеепрым. Сашчэмлены моцна. Зубы пысышчамлівыны, чуць ні скрыгочуць, кажыцца, паесьць гатовы етых мульчуганыў. Быльшая важнысьць, калі ў іх зубы пысашчэмліны. ПАСАШЧАМЕМШЫ дзеепрысл. Пашлі, пысышчамёмшы зубы, нічога ні скызалі Лукерьіным. ПАСВАБАДНЕЦЬ, ПАСВАБАДНЕЦЦА зак. Зрабіцца свабадней, раскошней. Бочкі нада пывыкачывыць c клеці, тады пысвыбаднеіць. Як нывядзеш ны дваре пырядык, то пысвыбаднеіцца, гломызд нада прібраць. ПА-СВІННАЦКУ прысл. Па-свінску. Ты ўсігда пы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пысастрў, пысастрўгывылыся, пысастрўгывыны
1 👁
 ◀  / 305  ▶