ПАСАМКА, ПАСМАЧКА ж. Невялікая пасма. Пасымка нітык зьехыла с клубка, зуплутухаліся — ні рысьцягнуць. Шбалыиэнъкыя пасмычка была, уся змыталыся. ПАСАРВЫВАЦЬ, ПАСАРВАЦЬ зак. Сарваць усё. Зь іх каб пысарвывыў ныряды ды сь сірпамі, c косымі пыслаў. Саўсім пыціряў совісьць: зь мёртвыга пысырваў адзёжу i прапіў. ПАСАРВЫВАНЫЙ, ПАСАРВАНЫЙ дзеепрым. Нечыга туды іціць, німа там ні аднае ігрушы, даўно пысарвывыны. Пыдбярі пысырваныя яблыкі, хуць пырасёнку спарюцца. ПАСАСКРАБАЦЬ зак. перан. Пахапаць, паарыштоўваць. Пыліцэйскія ныляцелі, пысыскрібалі етых хлупчуганыў, пывязьлі i сяньня німа. ПАСАСКРЭСЦЬ зак. 1. Згрэбці ўсё. Шчэпычкі пысыскрябі, ніхай трыва расьцець. 2. Пахапаць, паарыштоўваць. Як зыгареліся Шумянічы, мы пысыскряблі дзяцей ды ў кынавы хувацца. Яны тута былі пудурелі c крыдзяжом, пакуля іх пысыскряблі ды пысыгналі. ПАСАСКРАБАЦЦА, ПАСАСКРЭСЦА зак. 1. Згрэбціся (пра ўсё). Пыдажджы, i ны дваре пысыскрібаіцца, роілым ліжаць ня будзіць. Як пысыскрябецца хлам, i тута пысвыбаднеіць. 2. Пазлазіць з цяжкасцю. Залезуць на ліпы i сідзяць, бойся, пакуль яны пысыскрібаюцца, каб ні ляснуўся каторый. Такім i сь печы пысаскресца трудна. ПАСАСКРЭБЕНЫЙ дзеепрым. Згрэбены (пра ўсё). Пысаскребіна, ды ніважна, сена пыстывалыся. ПАСАСКРАБЫВАЦЬ, ПАСАСКРАБАЦЬ зак. 1. Здрапаць усюды. Болькі пысыскрабывыіш, яны большы балець будуць. Було засохла, дык ён пысыскрабыў. 2 перан. Згрэбці злёгку ў розных месцах. Трошку ж я пысыскрабывыў мусыр, чысьцей стала. Пысыскрабый лі дзьвяpeŭ, ніхай траўка прыбіваіцца. ПАСАСКРАБЫВАЦЦА, ПАСАСКРАБАЦЦА зак. 1. Здрапацца ўсюды. Усё будзіш дзелыць, шывяліцца, дык яно пысыскрабывыіцца. Былячкі пысыскрабыюцца i ўзноў рызбыляцца. 2. Згрэбціся злёгку ў розных месцах. Ну нічога, пысыскрабывыіцца сьмяцьцё, луччы станіць. Як ні пысыскрабылыся, дык меншы мусыру. ПАСАСКРАБЫВАНЫЙ, ПАСАСКРАБАНЫЙ дзеепрым. 1. Здрапаны ўсюды. Пысыскрабывыны ногі, нарыўчыкі могуць пыўскакывыць. Я гываріла ня трогыць болік, a ў цябе узноў пысыскрабыны. 2. Згрэбены злёгку ў розных месцах. Ай, дзецкыя работа, троху пысыскрабывына, а айдзе клыкамі сена асталыся. Іржышча пысыскрабына, а сыка ў аборку ляжыць
0 👁