Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
пысаветыць: сядзі ты ў дваре i ня думый нікуды выбірацца. ПАСАВЕТАЦЦА зак. Параіцца. Так то яно так, ну пысаветыцца зь людзямі нада. ПАСАВЕТАНЫЙ дзеепрым. Не, я купляў пысаветыныю карову, нічога ны мылако. ПАСАГІНАЦЦА, ПАСАГНУЦЦА зак. Сагнуцца (пра ўсё, усіх). Ячмень пысыгінаўся у крюк, чуць прітронься — i колыс ляціць, пірястоіў. Сукі ат яблык пысагнуліся, нада абізацільна патпоркі ставіць. Пысагнуліся стырікі, чуць тэпыюць. ПАСАГНАЦЬ зак. Сагнаць многіх. Пазгонь авец ж жыта, ато увідзюць i зыбрязкочуць. ПАЗГАНЯЦЦА зак. Сагнацца (пра многіх). Куры толька пызгыняюцца, атойдзіш, глядзіш — узноў ны бырыках. ПАСАГНАТЫЙ, ПАЗГАНЯНЫЙ дзеепрым. Многія пысыгнатыя пагінулі, іх зімою выкідывылі у стальгу. Як мы пыдыйшлі, ціляты былі пызгыняны c атавы. ПАСАДА ж. Абсада. У яго красівыя пысада пулучылыся, насіў ны сабе бярёзкі зь зямлёю зь Зяціцкія рошчы. ПАСАДЗІК, ПАСАДЧЫК м. памянш. Рад снапоў для малацьбы цэпам. Як былі свае гумны, ранінька ўстанім, вымім пысадзік c асеці i саб'ём ды заўтріка. Тады мы дужа ні сьпяшылі, пысаччык змалоцім, пысядзім, аддыхнём. ПАСАДЗІЦЬ зак. метаф. Моцна падвесці. Я ж ны Стыляровыга надзеіўся як на бога, а ён мяне так пысадзіў ісь сеным. ПАСАЖОНКІ мн. Мясцовы від плавания махам. Якея ў цябе пысажонкі, б'еш рукамі, як лягушка лапымі. Памянш. ПАСАЖОНАЧКІ. Вучыся плавыць, як я, ны пысажонычкі. ПАСАЖЫРЫК м., ПАСАЖЫРКА ж. Пасажырскі аўтобус. Мае паехылі ны вячэрнім пысажыріку. Мне каб згледзіць, як пысажырка пойдзіць у тэй бок, тады іна ціріш час нызад ідзець. Памянш. ПАСАЖЫРАЧКА. Мне астывалыся якіх дваццыць шагоў i пысажырычка пышла, ні пасьпела я. ПАСАЛАДЗЕЦЬ, ПАСАЛАДЗЕЦЦА зак. 1. Зрабіцца болын салодкім. Сыпні яшчэ ложычку, каб чай ладна пысыладзеў. Нямножка пысыладзелыся, ну ладна, я вып'ю. 2 перан. гумар., іран. Зрабіцца прыемней. Ці табе пысыладзела, што яго аштрухувалі. Калі яны пысварюцца, дык Сахвеі пысыладзеіцца. ПАСАЛАДЗЕЛЫЙ дзеепрым. Больш салодкі. У мяне i зьіваркі ні асталыся, во пысыладзелыя вады глыну разы два
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

беш, выпю, пысагнўліся, сабём, стальгў
1 👁
 ◀  / 305  ▶