ПАРАСКАВЯРАЧЫВАЦЬ, ПАРАСКАВЯРАЧЫЦЬ зак. Раскапаць, разбурыць усё. Пырыскывірячывылі салому, дождж нальлець, іна на гной возьміцца. Прясла пырыскывірячыў, куры узноў будуць ны гарод лазіць. ПАРАСКАВЯРАЧЫВАЦЦА, ПАРАСКАВЯРАЧЫЦЦА зак. Раскапацца, разбурыцца (пра ўсё). Хворысьця тваё пырыскывірячывылыся, што ні пуцступіцца. Увесь двор валіцца, сьценкі ў сьвіннарнічку пырыскывірячыліся, што зайціць страшна. ПАРАСКАВЯРАЧЫВАНЫЙ, ПАРАСКАВЯРАЧАНЫЙ дзеепрым. Копы стыяць пырыскывірячывыныя, усё дно як нарошня хто дзелыў. Тама ні рыскыпана, a пырыскывірячына абложка. ПАРАСКАЗЫВАЦЬ, ПАРАСКАЗАЦЬ зак. Расказаць (пра ўсё). Пятрок ні патоіць, пырысказывыіць npa іхныя прадзелкі. Каб пырыскызаць, што зь іх тварілыся, дык вы зы гылаву схваціціся. ПАРАСКАЗЫВАНЫЙ дзеепрым. Казык табе многа пырысказывына, большы я ні знаю. ПАРАСКАПУСЦІЦЬ зак. жарт. Выклікаць паўнату (y многіх). Во пырыскапусьціла Аўгеіхіных дачок, як пампушкі сталі. ПАРАСКАПУСЦІЦЦА зак. 1. Распаўнець (пра многіх). Скора i етыя пырыскапусьцюцца. 2. Рассесціся шырока (пра многіх). Твае падругі пырыскапусьціліся кыла Шэнды ны скамеічкі. ПАРАСКАПУШЧАНЫЙ дзеепрым. Ідуць пырыскапушчыныя, чуць сунуцца. ПАРАСКАЧЫВАЦЬ зак. Раскаціць усё. Пакуля коні пыдыгналі, хаты ўжо пырыскачывылі, толька грузі ны рыскаты. ПАРАСКАЧЫВАЦЦА зак. Раскаціцца (пра ўсё). Склыдалі абы-як, бярьвеньня пырыскачывылыся, цяперя узноў ірьвіся над ім. ПАРАСКАЧЫВАНЫЙ, ПАРАСКОЧЫВАНЫЙ дзеепрым. Вот некыму ж чысаліся рукі, палкі пырыскачывыны пы ўсяму двару. Hy што, пыраскочывыныя нада нызад скачывыць. ПАРАСКАШНЕЦЦА зак. Стаць больш раскошным. Прібраў громызд, дык пырыскашнелыся i ў пуні, хуць зайціць можна. ПАРАСКАШНЕЛЫЙ дзеепрым. Ета як прібралі ўсё, i сенцы здаюцца пырыскашнелымі. ПАРАСКІДЫВАНЫЙ дзеепрым. Раскіданы (пра ўсё, усюды). Ого, сколька ў цябе цацык, відна, дзед нукупляў, ды нешта пыраськідывыны. ПАРАСКРАСАВАЦЦА зак. Пажыць прывольна пэўны час. Ну ніхай пыжывуць, пыглядзім, як яны тута пырыскрасуюцца
Дадатковыя словы
пырыскапўсьцюцца, пырыскапўсьціла, пырыскапўшчыныя, скапўсьціліся, скрасўюцца
0 👁