Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
ПАРАЗ'ЯЗДЖАЦЦА зак. перан. Разваліцца, paccyнуцца ў розныя бакі. Ныгырадзілі як зря, салома пырызьіжджалыся, пірікладывый наныва. ПАРАЗ'ЕХАЦЦА зак. 1. Раз'ехацца (пра многіх). А ты думыіш, у нас меншы людзей пыразьехылыся, молыдзіжы саўсім ні асталыся. 2. Разваліцца, рассунуцца ў розныя бакі. Клалі, клалі, хворысьця пыразьехылыся,— нікуратна дзелылі. ПАРАЗ'ЕХАНЫЙ дзеепрым. Развалены, рассунуты ў розныя бакі. Во строілі дык строілі: сьценкі пыразьехыны, іш шульля вываліюцца. ПАРАЗ'ЕХАЎШЫ дзеепрысл. 1. Раз'ехаўшыся. Дывялі дык дывялі: цэлыя дзяреўні пыразьехыўшы. 2. Разваліўшыся, рассунуўшыся ў розныя бакі. Тваё бярьвеньня пыразьехыўшы, нада акуратней лажыць. ПАРАНАЧКІ, ПАРОНАЧКІ мн. памянш. Паранка. Дыставай-ка парінычкі, яны далжны быць гатовы, доўга кіпелі. Скот нада карміць, парёнычкі кажный дзень стынаўлю. ПАРАНІВАЦЬ незак. Раніць, наносіць раны. Я сам ні прідумыю, сколька разоў пыранівыў ету руку: i нажом, i тыпаром, i долытым. ПАРАНІВАЦЦА незак. Наносіцца (пра рану). Глядзі ж, каб болыйы ні пыранівыцца нійдзе. ПАРАНІЦЦА зак. Устаць рана. Сяньня мы ні пыраніліся, позна ўсталі, посьлі бані ладна спалыся. ПАРАННІК м. Той, хто парыцца. Рызахоціліся ndріньнікі, што с пылка ня згоніш. Памянш. ПАРАННІЧАКЦі відзіш, як твае паріньнічкі стыряюцца адзін піріда дным. ПАРАННІЦА ж. Дренныя зь яе паріньніца, ня хочыць лезьць ны палок. ПАРАПЯРЦІЦЬ зак. Падрыхтаваць, сабраць. Калі пыріпярціш, яны скарей выбіруцца. ПАРАПЯРЦЩЦА зак. Падрыхтавацца, сабрацца. Вам тожа нада пыріпярціцца, нечыга заседжывыцца. ПАРАПЯРЧОНЫЙ дзеепрым. Яны i пыріпярчоныя ня дужа пытхвацюцца. ПАРАПЯРЦЕМШЫ дзеепрысл. Ня трогый — дык будуць вылынгацца ды абеда, a пыріпярцёмшы, скарей пыцягнуцца. ПАРАСІЦЦА зак. 1. Апарасіцца. У Матруніных нідаўна сьвіньня пырасілыся, як будуць прыдываць, я вазьму парычку: у іх усігда харошыя свіньні. 2. Нарадзіцца (пра парасят). Етыя пырысяткі відна, што рана пырасіліся, ладнінькія ўжо. ПАРАСІЦЬ зак. Крыху намачыць, нібы расой. Ён i дождж такей, алі ж сена пырасіў, ня будзіш гресьць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паразеханый, паразехацца, паразехаўшы, паразязджацца, разехацца, разехаўшыся
2 👁
 ◀  / 305  ▶