РАЗДРУІВАЦЦА зак. Зрабіцца расквашаным, перамешаным з вадой усюды (у адлігу). Зімля вадою ныпіталыся, пыраздруівылыся, як станіш, так і топісься. ПАРАЗ'ЕСЦА зак. Раз'есціся (пра многіх). Пыразьеліся зы два месіцы, як кыбаны сталі, хуць сала зь іх крой. ПАРАЗ'ЕДЖАНЫЙ, ПАРАЗ'ЕТЫЙ дзеепрым. Раз'едзены (пра многае). Адз залы такея пыразьеджыныя рукі, нада вызіліным пымазыць. Такея былі пыразьетыя раны, ажно страх глянуць. ПАРАЗЗЯПЛІВАНЫЙ дзеепрым. Расчынены (пра ўсё). Дзьвері пырызьзяплівыны, я пугукала — ніхто ні адззываіцца. ПАРАЗІЦІНА узмацн., ПАРАЗІЦІШЧА павеліч. м. і ж. Паразіт, нягоднік. Вы пакуль што ні знаіця, што ён зы пыразіціна. Тыкая пыразіціна была, што на сьвеці ні сыйскаць большыя. Во яшчэ пыразіцішча чылавек, як яго толька зімля носіць. ПАРАЗЛАМАТЫЙ дзеепрым. Разламаны (пра мноства). Пряслы такея пурузлуматыя, што ў іх нечыга чыніць, нада новыя ставіць. ПАРАЗЛЕЖЦА зак. Разлегчыся (пра многіх). Як паны пырызьляглісяа, ты ім есьць гатуй, а яны будуць вылынгацца. ПАРАЗЛІЦЬ зак. Разліць шмат. Малыя ваду пырызьлілі, ажно пыд мяшкі пыцякло. ПАРАЗЛІЦЦА зак. Разліцца (пра значную колькасць). Шагу нійдзе нільзя ступіць, усюдых пырызьлілося. ПАРАЗЛІТЫЙ дзеепрым. Усё пыразьлітыя нада сухою тряпкыю пацьцерць. ПАРАЗЛЯЦЕЦЦА зак. Разляцецца (ва ўсе бакі ў мностве). Нейкій махмуд узьвёз курей ны бызар у яшчыку, аччыній: глядзіця,— а яны пырызьляцеліся ды днае. ПАРАЗМАТЫЧЫВАЦЬ, ПАРАЗМАТЫЧЫЦЬ зак. Узматычыць усё, усюды. Сколька лясоў було кругом — пывысікалі, тады пырызматычывылі. Бальшыя ляды былі там, пырызматычылі. ПАРАЗМАТЫЧЫВАЦЦА, ПАРАЗМАТЫЧЫЦЦА зак. Узматычыцца (пра ўсё, усюды). І астатнія клінкі скора пырызматычывыюцца, нічога ні астанецца. Ну Вуглах такея сосны былі, а посьлі вайны і тама пырызматычылыся. ПАРАЗМАТЫЧЫВАНЫЙ, ПАРАЗМАТЫЧАНЫЙ дзеепрым. Мы думылі, у Лібісых усё цэла, ажно і тама пырызматычывына. Харошыя абложыны былі, а цяперя пырызматычыныя пустуюць. ПАРАЗМАХАЦЬ, ПАРАЗМАХЫВАЦЬ зак. 1. Расшпурляць (пра мноства). Нашто вы моркву пырызмы-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁