Калі ў цябе етыя зывалы пырызгрібаюцца? Во тута пырызгрябецца, пацсохніць ды нада будзіць палкі пыскладывыць. ПАРАЗГРЭБЕНЫЙ дзеепрым. Грядкі пыразеребіны, куры цалюхтынькій дзень кыпалі. ПАРАЗГУКЫВАЦЬ, ПАРАЗГУКАЦЬ зак. метаф. Растраціць шмат. Ці ім доўеа умеючы пыразгукывыць пасьледнія капейкі, што на хлеб ні астаніцца. Бяс толку пыразгукылі грошы, маглі пастройчыну якую купіць. ПАРАЗГУКЫВАНЫЙ, ПАРАЗГУКАНЫЙ дзеепрым. Ежылі пыразгукывына, то позна жалець, нада було жалець да етыга. Сколька чаго ў іх пыразгукына, ета ні сышчытаць. ПАРАЗГУЛІВАЦЦА, ПАРАЗГУЛЯЦЦА зак. 1. Разгуляцца (пра многіх). Пыразгулівыліся ціляты ну лугу, брыкыюць. Ох, мылышы пурузгуляліся, піхнуць адзін аднаго i рягочуць. 2 метаф. Звыкнуць. Дзяржы цяперь у руках, пыразгулівыюцца — тады ні ўспакоіш. Былі як пурузгуляліся пы сыдках лазіць, уніму ні зналі. Тоя ўремя так пурузгуляліся красьць, такоя зладзейства пашло, што дыхыць було нечым. ПАРАЗДАВАЦЦА, ПАРАЗДАЦЦА зак. Раздацца па частках (пра ўсё). Былі ў яе бутылычкі, а так, бяс толку пырыздываліся. Пырыздацца— ета нядоўга, нада глядзець, сабе ці астаніцца. ПАРАЗДАНЫЙ, ПАРАЗДАДЗЕНЫЙ, ПАРАЗДАДЖАНЫЙ, ПАРАЗДАТЫЙ дзеепрым. Ты ўжо даўно зьбіраісься сыйскывыць пырызданыя стамескі. Ходзіць пы дзяреўні, сыбіраіць пырыздадзіный інструмент. Німа ў Марьі ніякія квасолі, уся пырыздаджына. Трудна цяперя пырыздатыя грошы спрашывыць. ПАРАЗДЗЕЦЬ зак. Раздзець многіх. Малых пыразьдзень ды кладзі спаць, яны набегыліся, хваціць. ПАРАЗДЗЕЦЦА зак. Раздзецца (пра многіх). Так зымаріліся за дзень, што чуць пыразьдзеліся, каб ны сяньнік зываліцца. ПАРАЗДЗЕТЫЙ дзеепрым. Куды вы пыразьдзетыя выскакывыіця, тыкая хыладзіна ны дваре. ПАРАЗДРУІВАЦЬ зак. Зрабіць расквашаным, перамешаным з вадой усюды (y адлігу). Так пыраздруівыла, шагу ступіць нілізя. ПАРАЗДРУЕЦЬ зак. 1. Зрабіцца расквашаным, перамешаным з вадой усюды (y адлігу). Скора можыць пуруздруець, дарогі ні станіць, да горыда ні дыбяресься, схадзі сяньня абізацільна. 2 перан. Paспаўнець (пра многіх). Усё абіджаюцца, дренна ім, a самі пуруздруелі, што ўчыцьвярых рукамі ні апхваціш. ПА
Дадатковыя словы
пыразгўкывына, пыразгўкывыць, пыразгўкылі, пыразгўкына, пыразгўлівыліся, пыразгўлівыюцца, пыраздрўівыла
0 👁