Прыняць неприступны выгляд (пра ўсіх). Пынышатырівыліся — ні прайціць кыла іх, а ня то што слова пачуіш. Пынышатырюцца — слова ні скажы. ПАНАШАТЫРЫВАНЫЙ, ПАНАШАТЫРАНЫЙ дзеепрым. 1. 3 пагрозліва ўзнятай поўсцю, пер'ем (пра ўсіх). Кошкі сідзяць ны прясьлі пынышатырівыныя. Вун пынышатыріныя кыцянкі, любуйся. 2. 3 неприступным выглядам (пра ўсіх). Дужа яны мне важны, кылі пынышатырівыныя. Ходзюць нечыга пынышатыріныя, відна, пра Пнёва што-то тріпанута. ПАНАЯДАНЫЙ дзеепрым. Распаўнелы (пра ўсіх). Морды пыныіданы красьненныя, жруць ды брюзнуць. ПАНЕПАКОІЦЬ зак. Патурбаваць пэўны час. Тоя сянцо іх трошку пыніпакоіла, ну Kipeŭ дужа ні быяўся. ПАНЕПАКОЕНЫЙ дзеепрым. Каровы нешта пыніпакоіныя, усё ну кусты аглідаюцца. ПАНЕПУСКАЦЬ зак. Не адпускаць пэўны час. Ну як ты пыніпускаіш, калі ёй двору нада, нічога ў хызяйстві ня дзелына. ПАНЕРВІЧАЦЬ, ПАНЕРВІЧАЦЦА зак. Панервавацца. Я як панерьвічыю, тады пычынаіць большы гылыва балець. Учора панерьвічьіўся, дык сяньня ляжыць, пыдняцца ня можыць. ПАНЕСЦЬ зак. Зняць (пры гульні ў карты). Січас ты ўзноў пынясеш, ты віновык ня любіш, a ў мяне іх хвытаіць. ПАНЕСЦА зак. метаф. 1. Пачаць перабудоўвацца. Тады ж пріказ быў усім пірістраівыцца, yce пынясьліся c хутароў. 2. Заганарыцца. Ныпрасна ён панёсься етык пірід людзямі, нечым тама хваліцца. ПАНЕЦЬ, ПАНЕЦЦА незак. Прывыкаць жыць папанску. Дужа твой Мікіта панець стаў, што, ён ня можыць карзінку скывірзаць? Тут каб i хацеў, некылі панецца, зы цябе ніхто ня зьдзелыіць. ПАНІЖЫЦЬ зак. Зрабіць ніжэй. Зь естыга боку балькі нада паніжыць, яно на вока відна, што тута вышы. ПАНІЖЫЦЦА зак. Зрабіцца ніжэй. Вугыл падгніў, сьціна асела, i крыша паніжылыся. ПАНІМАКА м. i ж. гумар. Той, хто разумее. Такей пынімака рызьбярецца табе, прінясець заместа граблей матыку сена гресьць. ПАНІЦІЦЬ зак. Зніціць. Тута работы нямнога, мыгла i сыма паніціць. ПАНІЦІЦЦА зак. Зніціцца. Калі сыма рук ні прікладзеш, ні паніціцца. ПАНІЧАНЫЙ дзеепрым. Ого, як крута панічына
Дадатковыя словы
перем, тріпанўта
0 👁