Курносы нос. Аўдотычкіна дычка умеіць гумуріста зыдзіраць пылазок. Памяти. ПАЛАЗОЧАК. 1. Дэталь у плузе. Пылазочык роўнінька ідзець пы быразьне. 2. Курносы нос. Усюдых свой пылазочык суніць, куды б i ні нада саўсім. ПАЛАМАТЫЙ дзеепрым. 1. Паламаны. Сані выляюцца пулуматыя, калі іх возьміцца хто чыніць. 2 перан. Прабаранаваны адзін раз. Пахыта только пулумата, прідзіцца яшчэ борыны пысылаць. ПАЛАМЕНЬКШ прым. Паламаны. Калёсы пыламенькія, на іх i ношкі хворыста ні прівязеш, могуць ны дарогі рассыпыцца. ПАЛАМІЦЬ зак. Паламаць. Карова вуювалыся, пыламіла загырыдку, пырысяты вылізьлі — ды ў гарод. ПАЛАПІЦЦА зак. Залатацца. Мяшок пылапіцца, i можна будзіць што пірясыпыць, ён крепкій, ета адна дзірічка. ПАЛАСКАННЕ н. метаф. Вытоптванне. Hy ŭ ныдаела ета пылысканьня ў ячменю, ціпляты ні вылазюць аттуля. ПАЛАСКАННІК м. Той, хто палошча. Як бухніцца етый пылысканьнік у сажылку, во будзіш лавіць. ПАЛАСКАННІЦА ж. У паныўкі пылыскаць трудна, рукі заходзюцца у пылысканьніцы. ПАЛАСКАНЫЙ, ПАЛАШЧАНЫЙ дзеепрым. Папешчаны. Пылысканыя кошка давольныя, ляжыць зь дзіцямі i мурлычыць, заплюснуўшы вочы. I сыбака ласку любіць, пылашчыный папрыгыіць, а тады ляжыць i ляжыць ціха. ПАЛАСКАЦЬ незак. метаф. Таптаць, вытоптваць. Палошчуць куры ячмень i ўраньні, i ўвечырі, ужо нівісь якей край атпылыскалі. ПАЛАСКАЦЦА незак. Таптацца, вытоптвацца. Аттуліцька, ат Лукашонка, ячмень палошчыцца, куры чуць ні начуюць, будзіць бяды, будзіць. ПАЛАХКАЦЬ зак. асудж. 1. Пабегаць, шукаючы спажывы. Пылахкыла, ды нешта бягіць c пустымі рукамі, нічога ня выбігыла. 2. Пабалбатаць, папустасловіць. Сыбіраюцца, каб пылахкыць, ета іх любімыя зыняція. ПАЛАЦЕНЧЫКА н. памянш. Ручнік. Hi забудзьця узяць у баню пылаценчыка, нечым будзіць апцерцца. ПАЛЕСІЦА ж. Лес. Палесіца ў нас адна, во зы ўсядзьбу выйшыў — кусты, а дальшы пырядышный лес пашоў. ПАЛЕПАЦЬ зак. Папляскаць. Ета тыкая баба, што i зыдрацца, i палёпыць ні пысьцісьняіцца, ат яе чаго хочыш дажджэсься
1 👁