Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
нывы іх пукумілі, куму с кумою жаніцца нілізя, так усігда шчыталыся. ПАКУМКАЦЬ зак. Падаць гукі нейкі час (пра лягушак). Трошку зь вясны пакумкылі лягушкі ў аборку, алі ён скора высых. ПАКУПЛЯЦЦА зак. Купіцца (пра ўсё). Сколька ім чаго пукуплялыся, асталыся толька рогі пычапіць. ПАКУПЛЯНЫЙ дзеепрым. Куды ім склыдаць пукупляныя ныряды, у іх сундукі зываліны. ПАКУРДЗЮКАЦЬ зак. 1. Пахадзіць валюхаючыся. Нікуды я ні хаджу, пукурдзюкыю лі гряд ды ўзноў лажуся. 2. Пайсці валюхаючыся. Ці ні ў грібы пукурдзюкыў старой Ціт. ПАКУРЧЫЦЬ зак. Выкарчаваць. Бальшэй кусок пакурчылі, каб у путнэя рукі, ладныя б поля було, а так узноў зырасло лазою. ПАКУРЬІЦЬ зак. перан. Спаліць у пограбе розныя рэчывы для атрымання куродыму. Я сяньня посьлі абеда пукурю погріб. ПАКУРЫЦЦА зак. Спаліцца ў пограбе для атрымання куродыму (пра розныя рэчывы). А пакуріцца твой погріб, да бульбы ішчэ далёка, ато новыя мышы налезуць. ПАКУРАНЫЙ дзеепрым. Ну ніхай будзіць пакуріный, будзіш знаць, што погріб гатовый. ПАКУРОМШЫ дзеепрысл. Аддыхнеш, пукурёмшы погріб, я цябе цэлый дзень ня буду трогыць. ПАКУХАВАРЫЦЬ, ПАКУХАВАРНІЧАЦЬ зак. Пакухарыць. Ладна пукухуваріў: скывародку спаліў, выкідаць нада. Бярісь-ка ты зы чыпялу, можа луччы пукухуварнічыіш. ПАКЫШКАЦЬ зак. Пакрычаць «кыш» на курэй, каб іх прагнаць. Зраньня старой пысядзеў лі гряд, пакышкыў, a тады спаць зываліўся. ПАКЭРХАЦЬ зак. Моцна пакашляць. Прустудзёмшы, ўсігда пакорхыіш, прастуда так ні апходзіцца. Пакорхыў, пакорхыў дый пынясьлі зу Кузьмовіча. ПАЛАВІННІК м. Чалавек, удвая маладзейшы ад іншага. Такея гады ты жывеш, мы ўжо у цябе пылавіньнікі. Памянш. ПАЛАВІННІЧАК. Ён твой пылавіньнічык. ПАЛАВІННІЦА ж. Нечыга Матруні богу гряшыць, іна мыя пылавіньніца, ёй жыць ды жыць. ПАЛАЗНЯ ж. След ад саней. Як пылызьня праложына, ты йдзі i йдзі i выйдзіш пряма ны Бялішчына. ПАЛАЗОК м. 1. Дэталь у плузе. Як пычынаіш пыхаць, пылазок зразу вычысьціцца, блішчыць. 2 перан. гумар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пакў, пакўрчылі, пакўріный
0 👁
 ◀  / 305  ▶