ПАКАВЯРАКАЦЬ, ПАКАВЯРАЧЫЦЬ зак. Ускапаць, узараць абы-як. Тама ўбіта, плуг у зямлю ня лезіць, Трошку пыкывірякыў i кінуў. Трыктарісты нічога ні глідзяць, каб аб'ехыць, пыкывірячылі ўсе аборкі. ПАКАВЯРАКАЦЦА, ПАКАВЯРАЧЫЦЦА зак. Ускапацца, узарацца абы-як. Як пыкывірякыіцца, так i ладна. Толька што пыкывірячылыся, ета ні пахыта. ПАКАВЯРАКАНЫЙ, ПАКАВЯРАЧАНЫЙ дзеепрым. Пыкывірякыныя поля, што глядзець брыдка, нада піріпахывыць. Hi пахыта, a ні прідумыіш што, троху пыкывірячына i кінута. ПАКАЗЛІЦЦА зак. метаф. гумар. Патанцаваць няўмела. Учора яны нямнога пыказьліліся, больших хлопцыў ні було, дык скора рызыйшліся. ПАКАЗЛЕМШЫ дзеепрысл. Молыдзіжы дужа німа, етыя пудуросткі лі Сахонывых пыказьлёмшы, рана расходзюцца. ПАКАЗЫВАННЕ н. перан. Пакаранне, біццё. Што ты ім пыкажыш, ня дужа яны твайго пыказывыньня спужаліся. ПАКАЗЫВАННІК м. 1. Той, хто паказвае. Вун тэй пыказывыньнік стаіць ic Сумусёнкым. 2 перан. Той, хто пагражае пакараць, пабіць. Етый пыказывыньнік толька ўсім грозіць. ПАКАЗЫВАННІЦА ж. 1. Тая, што паказвае. Твыя пыказывыньніца як ныпыказыіць, дык ня будзіш знаць, куды зойдзіш. 2. Тая, што пагражае пакараць, пабіць. Дужа яны спужаюцца Пырхвянёнкыеых пыказывыньніц. ПАКАЗЫВАЦЬ незак. перан. Караць, біць. Іш ты яго, ён мне пыказывыць будзіць, я табе пыкажу, што места ні найдзіш. ПАКАЛГІКАЦЬ зак. 1. Пакульгаць. Як пыд машину пупала, іна тады ладна пыкалгікыла. 2. Пайсці кульгаючы. Куды я пыкалгікыю у Дубейкыва, калі мне хату піряйціць трудна. ПАКАЛДЫБАСІЦЬ зак. экспр. Пайсці няўклюдна. Глянь-ка, усё ліжала, пыдняцца ні мыгла, а ны свадзьбу пыкылдыбасіла. ПАКАЛДЫБКАЦЬ, ПАКАЛДЫБКАЦЦА зак. Пайcui кульгаючы. Не, большы німа змагі цярьпець, пыкалдибкыю сяньня ё доктыру, ніхай нешта дзелыіць зь естыю гылавою. Ці відзіш вун, як пыкалдыбкылыся старыя Праскоўя. ПАКАЛДЫКАЦЬ, ПАКАЛДЫКАЦЦА зак. 1. Пахадзіць нязграбна, кульгаючы. Трошку ny кустах с краю пыкалдикала, што, кылі я іціць ні магу. Кили гряд пуў
Дадатковыя словы
абехыць, дйбкыю, пыкалдйкала
0 👁