на дровы. ПАЗРЭЗЫВАЦЦА зак. Спілавацца (пра ўсё). Во як пазрезывыюцца астатнія бярёзкі, саўсім апусьцеіць прыкавуліна. ПАЗРЭЗЫВАНЫЙ дзеепрым. Пазрезывыный асіньнік пасьці зразу пірівязьлі, доўга ён ні выляўся. ПАЗУБРЫЦЬ зак. перан. Павучыць. Лук' яноўна крепка мальца пузубріла, толька ды яго ня ўсё даходзіць. ПАЗУДЗЕЦЬ зак. неадабр. Пабурчаць. Луччы яе ні чыпаць, троху пузудзіць ды сьціхніць, a затроніш — на цэлый дзень зывядзецца. ПАЗУРОК, ПАЗУРОЧАК м. памянш. Ногаць, кіпцюр. Войстрыя ў кошкі пузурькі, будзіш хвытаць, дык апцырапыіць. Кыцянёнык пузурёчыкымі скрабыіцца. ПАЗЫК м. Пазыка. Даў яму пазык, гываріў: цірізь нядзелю аддам,— дык во другей год аддаець. ПАЗЫКАЦЬ зак. Пагізаваць. Лета дужа було жаркыя, каровы ладна пазыкылі. ПАЗЫЧЫВАЦЬ незак. 1. Пазычаць. A табе яшчэ раншы гыварілі, што ні нада каму зря пазычывыць. 2 перан. іран. Красці. Умеюць пазычывыць, чаго там гываріць. ПАЗЫЧАЦЬ незак. перан. іран. Красці. Зь ім будзь астарожын: первый атлёт, пызычаць умеіць. ПАЗЫЧЫЦЬ зак. Украсці. Такея людзі сталі: якую мелыч кінь ні прібраўшы — січас пазычуць. ПАЗЫЧЫВАНЫЙ дзеепрым. Пазычаны. Ён i пазычывыныя грошы пусьціў на вецір. ПАЗЮЗЮКАЦЬ, ПАЗЮЗЮКАЦЦА зак. Пагутарыць ціха, паволі. Ладна пузюзюкалі: печы вытыпілі i сталі, a січас абеды ны дваре, нада кароў даіць. Сколька ні пузюзідкыюцца, a ўремя ляціць попусту. ПАЗЯБНУЦЬ зак. Азябнудь. Кажыцца, ні халодна надзеўся, а так сяньня пызяб, што зуб на зуб ні пыпыдаіць. ПАЗ'ЯЗДЖАЦЬ, ПАЗ'ЕХАЦЬ зак. метаф. Схуднець (пра многіх). Я помню, якея лабрэты залетыся пріхадзілі, а во, глянь-ка, як пызьіжджалі. Ня век будуць такея морды, пазьедуць. ПАЗЯЗЮЛЕЦЬ, ПАЗЯЗЮЛЕЦЦА зак. экспр. Ачмурэць. Столька чаду було ў бані, што мы пызязюлілі, чуць жывэя пывыкачывыліся. Ат аднаго віску можна пызязюліцца ў вас. ПАЗЯЎКІ мн. Пазяханне. Во якея ны цябе пызяўкі ныпалі, відна, дужа спаць зыхацеў. ПА-ІЗДЗЯВАЦЕЛЬСКУ, ПА-ІЗДЗЯВАЦЕЛЬНАМУ, ПА-ІЗДЗЯВАЦЕЛЬСКАМУ прысл. Здзекліва. Ці можна
Дадатковыя словы
пазехаць, пазязджаць
0 👁