ПАЗНІСТАЖАЦЬ, ПАЗНІСТОЖЫЦЬ, ПАЗНІШЧЫВАЦЬ зак. Знішчыць усё, усіх. Такея лясы кругом былі, за сколька ўремя пызьністыжалі. Hi прідумаю, як кратоў пызьністожыць, увесь сад пірікыпалі. Пы гароду топчуцца i топчуцца сыбакі, іх нада пазьнішчывыць. ПАЗНІСТАЖАЦЦА, ПАЗНІСТОЖЫЦЦА, ПАЗНІШЧЫВАЦЦА зак. Знішчыцца (пра ўсё, усіх). Столька дзірявень пызьністыжалыся i зы вайну, i посьлі вайны. Аборкі пызьністожыліся, травы німа i пасевы вымікаюць,— зьдзелылі пользу. Не, у нашый меснысьці лісіц ня чутна, пазьнішчывыліся. ПАЗНІСТАЖАНЫЙ, ПАЗНІСТОЖАНЫЙ, ПАЗНІШЧЫВАНЫЙ дзеепрым. Много чаго пызьністыжана, усё неік рушыцца i рушыцца. Еткія сады былі ў многіх дзіріўнях, дык німа, пызьністожыны. Із-зу дурных галоў такея лужкі пазьнішчывыны. ПАЗНЯКОМ прысл. Позна. Яны пызьняком прішлі, мы ўжо сыбраліся спаць лажыцца. ПАЗНЯЧОЧАК м., ПАЗНОТАЧКА м. i ж. памянш. Позна прыведзенае дзіця жывёлы. Цёлычка пызьнячочык была, а тады пышла росьць, пышла росьць i пацьцёлкым ужо ладныя была. Пазнотычка была цёлычка, у траву цялілыся, а во ладныя кыравёнка выкычылыся. Такіх пазнотычык пырысятык я б ні купляла. ПАЗ РАБ АТЫ В АЦЦА, ПАЗРАБОТАЦЦА зак. перан. Страціць сілу ў цяжкай працы. Як жа ні пызрыбатывыюцца, калі столька работылі. Што ж ты зьдзелыіш, канешня, пызработыліся зы сваю жысьць. ПАЗРАБАТЫВАНЫЙ, ПАЗРАБОТАНЫЙ дзеепрым. Старыя людзі пызрыбатывыныя, ета ня то, што цяперішнія молыдзіж. I твае стырікі пызработыныя, што ты хочыш, столька піряжыўшы ды пірядзелыўшы. ПАЗРАСТАЦЦА зак. Зрасціся, пераплесціся. Дзерівы кареньнім пызрысталіся, тута нічога ні ўкыпаіш, усё пасплёўшы. ПАЗРУШЫВАЦЬ зак. Зрушыць шмат. Так прыгыўшы, усё ў сярёдку пазрушывыіця, тады будзіця мучыцца. ПАЗРУШЫВАЦЦА зак. Зрушыцца (пра ўсё, усіх). Пазрушывыцца зь места лёхка, а тады нызад варочыцца цяжола. ПАЗРЫЦЬ зак. Раскапаць, нарабіць калдобін. Раншы сьвіньней пасьвілі на выгыні, яны, бувала, усё пазрыюць, ступіць некуды. ПАЗРЭЗЫВАЦЬ зак. Спілаваць усё. Красівыя дубы ў нас на хутырі стыялі, пазрезывылі большыю часьцю
Дадатковыя словы
зрўшывыцца, пазрўшывыіця
1 👁