Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
столь усюды. Абея хаты пызастолівылі, i пяреднію, i заднію. Крепка, шчытна пызастолілі сенцы, нічога зьверьху ні прасыпліцца. ПАЗАСТОЛІВАЦЦА, ПАЗАСТОЛІЦЦА зак. Паслацца ўсюды (пра столь). Во пызастолівыюцца хаты, будзім пічкура шукаць, каб печы скласьць зы адным заходым. Клеці як пызастолюцца, тады мушчыны к вам пацскочуць, памогуць. ПАЗАСТОЛІВАНЫЙ, ПАЗАСТОЛЕНЫЙ дзеепрым. Што ім бідуваць, хаты пызастолівыны, печы кладзі i піріхадзі жыць. Хаты пызастоліны, ну нада зьверьху гліныю зымазывыць ды мякіны нысыпаць. ПАЗАСТУДЗІЦЬ зак. Застудзіць модна. У Максіма быў рыдзікуліт, пузустудзіў, дык кінулыся ў гылаву i ў вока. ПАЗАСТУДЗІЦЦА, ПАЗАСТУДЖЫВАЦЦА зак. Застудзіцца модна. Мы яшчэ ў маленстві пузустудзіліся, дык i цяперя атрыгаіцца. Hi бірігіцёся, пызастуджывыіціся, тады будзіця кычацца — то туды коліць, то сюды поріць. ПАЗАСТУДЖАНЫЙ дзеепрым. Увесь пабітый, увесь пызастуджыный, якея ты работы ат яго хочыш. ПАЗАСТУДЗЕМШЫ дзеепрысл. Пузустудзёмшы ногі, будзіця мучыцца, к старысьці усё ета акажыцца. ПАЗАСТУПАЦЦА зак. Заступіцца ў пэўнай ступені. Зразу яны троху пузуступаліся зы Сашку, а тады nipiсталі. ПАЗАСТУПІЦЦА зак. Праявіць актыўнасць у абароне. Ня дужа яны пызаступюцца, толька сябе глідзяць, другея ім ніважны. ПАЗАСТЫЦЬ зак. Застыць (пра ўсё). У сенцых міскі пызастылі хыращо, а с хаты сьцюдзінь жудкуват. ПАЗАСУШЫЦЬ зак. Засушыць усё. Дажджоў даўно ні було, зямлю пузусушыла, стала як камінныя. ПАЗАСУШЫЦЦА, ПАЗ АСУ Ш Ы В АЦЦА зак. Засохнуць (пра ўсё). Хырашо твае травы пузусушьшся, будзіць лікарства пры зіму. Усё ны грідах пызасушывылыся, ні пыліваўшы прыпадзець. ПАЗАСУШАНЫЙ, ПАЗАСУШОНЫЙ, ПАЗАСУШЫВАНЫЙ дзеепрым. Як жа ня будзіць пызасушына, кылі тыкая жарішча стаіць. Скарінкі пузусушоны, ніхто іх есьць ні станіць. Твае сыры крепка пызасушывыны, сталі цьвёрдыя-цьвёрдыя. ПАЗАСУШОМШЫ дзеепрысл. Зімля лі балота пузусушомшы, як камінныя стала. ПАЗАСЦЕБЫВАЦЬ зак. 1. Зашпіліць старанна. Пызасьцёбывый yce ўузікі, вецір дужа ёдкій, прыбіраіць наскрозь. 2 перан. Нахвастаць модна. Толька зловіць Паўлюк у саду, ён вас пызасьцёбывыіць. ПАЗАСЦЕБЫВАЦЦА зак. Зашпіліцца старанна. Во як пызасьцёбывы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пызастўджывыіціся, пызастўджыный, пызастўпюцца, пызасў, пызасўшывылыся, пызасўшывыны
0 👁
 ◀  / 305  ▶