Сучасная народная лексіка (1996). Том 2. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 305  ▶ 
САЛЕНЫЙ дзеепрым. Доўга вазіліся, пакуля рызыбралі, паетыму i адзёжа пызысалівыныя. Чырянцы у ныжах пызысаліны, аж ні ўзяцца. ПАЗАСЕЧ зак. 1. Зрабіць насечкі ўсюды. Што тута доўга думыць, яліны ўзялі, пызасеклі,— во вам i жэрдзя, увязывыйця вазы. 2 перан. Адлупцаваць бязлітасна. Толька прідзіць бацька, увідзіць ету яблынку, ён вас пызысякець ремнім. ПАЗАСКАРАДЖЫВАЦЬ, ПАЗАСКАРОДЖЫВАЦЬ, ПАЗАСКАРАДЗІЦЬ зак. Забаранаваць усё. Бувала, хлопцы na восім каней зыпрігаюць у борыны, скора пызыскыриджывыюць. Hi прідумыць, калі ета ўсё пызыскароджывыюць,— столька многа работы. У нас бульбы пызыскырадзілі, паедуць парініну скырадзіць, як кынчаюць пыхаць. ПАЗАСКАРАДЖЫВАЦЦА, ПАЗАСКАРОДЖЫВАЦЦА, ПАЗАСКАРАДЗІЦЦА зак. Забаранавацца (пра ўсё). Бульбу ня кініш, калі пызыскыраджывыіцца, ны яе нада сваё ўремя, a ўремя нілізя npynyскаць. Ужо многа пызыскароджывылыся, скора кончуць. Пахыта пызыскародзіцца — i сей жыта. ПАЗАСКАРАДЖЫВАНЫЙ, ПАЗАСКАРОДЖЫВАНЫЙ, ПАЗАСКАРОДЖАНЫЙ дзеепрым. Летышнія пахыта была пызыскыраджывына. Ны лядых пызыскароджывына, зы былыйаком кусочык астаўся. Ну раз Міждарожжа пызыскароджына, то можна i аддыхнуць. ПАЗАСКАРАДЗЕМШЬІ дзеепрысл. Пызыскырадзёмшы лі балоцца, пірііжджайся ў Лібісы. ПАЗАСМАРГЫВАЦЬ, ПАЗАСМОРГЫВАЦЬ, ПАЗАСМАРГНУЦЬ зак. Зацягнуць усё, усюды. Пызысмаргывый вярёвычкі у пяцелькі, а тады вешый. Ты праверь, ці крепка ён пызасморгывыў зывязычкі. Каб i сюда сувайкі пызысмаргнуў, хужы ні було б. ПАЗАСМАРГЫВАЦЦА, ПАЗАСМОРГЫВАЦЦА, ПАЗАСМАРГНУЦЦА зак. Зацягнуцца (пра ўсё, усюды). Зынавесычкі пызысмаргывыюцца, i тады палі агонь. Усе шнурочыкі акуратна пызасморгывыліся. Кажыцца, нурмальна пызысмаргнулыся, далжно дзіржацца■ ПАЗАСМАРГЫВАНЫЙ, ПАЗАСМОРГЫВАНЫЙ, ПАЗАСМАРГНУТЫЙ дзеепрым. Ета длі украшэнія пызысмаргывыны такея шнурочыкі. Зывязкі пызасморгывыны, сам пыглядзі. Крепкія ніткі пызысмаргнуты, зынавескі на іх удзержуцца. ПАЗАСОХНУЦЬ зак. Засохнуць (пра ўсё). Раны пызасохлі, дык большы ня трогый, скарей зыгыяцца. ПАЗАСТОЛІВАЦЬ, ПАЗАСТОЛІЦЬ зак. Паслаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пызысмаргнў, пызысмаргнўты, пызысмаргнўў, скырйджывыюць
0 👁
 ◀  / 305  ▶