ПАЗАЛАІВАЦЦА, ПАЗАЛАЯЦЦА зак. Моцна палаяцца (пра ўсіх). Бабы ўчора пызылаівыліся ны ільне, дужа доўга бріхаліся. Як хваціліся сваріцца, былі пызылаіліся, чаго толька ні дытвырялі адна ны адну. ПАЗАЛАЯНЫЙ дзеепрым. Увідзіця, што вы пойдзіця аттуліцька пызылаіныя. ПАЗАЛІВАЦЦА зак. метаф. Пагаварыць пэўны час узнёсла. Умеіць кыла дзевык пызылівацца, як сылавей рысыгіваіць, толька слухыйця. ПАЗАЛЛЕ н. Астаткі попелу пасля шчолаку. Я б іх ацьцёрла ў пазыльлі, етыя тряпкі, а тады вымыла. Памяти. ПАЗАЛЛІКА н., ПАЗАЛАЧКІ мн. Стрясі пазыльліка ны гарод, зыпашыцца. Куды c пазылычкымі насіцца, ну бульбоўнік ссып i ўсё. ПАЗАЛЯГАЦЬ, ПАЗАЛЕЖЧ зак. Легчы надоўга (пра некалькіх асоб). Як пызылігаюць посьлі вічарінкі, ты іх c колым ні дабудзісься. Позна пріехылі, пызыляглі, яны ду пуўдня прысыгяць, калі ня большы. ПАЗАЛЯПЫВАЦЬ, ПАЗАЛЕПЫВАЦЬ зак. Заквэцаць, заляпіць усё. Hy хут троху дзірькі ў сьцінах пызыляпывый, ато ж глядзець нілізя. Пызалёпывыў свае штаны дзёхцім, як ты яго цяперя аччысьціш. ПАЗАЛЯПЫВАЦЦА, ПАЗАЛЁПЫВАЦЦА зак. Заквэцацца, заляпіцца (пра ўсё, усіх). Мазыўшы, канешня, гліныю пызыляпывыісься. Худзь ба шчэрбы троху пызалёпывыліся, ато ў іх, хочыш, вецір засьвішчыць. ПАЗАЛЯПЫВАНЫЙ, ПАЗАЛЕПЫВАНЫЙ дзеепрым. Боты грязьзю пызыляпывыны, нада абмыць, а тады чысьціць. Прішлі пызалёпывыныя пы самыя вушы. ПАЗАЛЯСЕЦЬ, ПАЗАЛЯСЕЦЦА зак. Зарасці лесам (пра значныя прасторы). У нас ня дужа многа, а ў другіх меснысьціх пызылясела кругом дзірявень. Два-трі гады ні пыпашыш, i тута пызылясіцца. ПАЗАЛЯСЕЛЫЙ дзеепрым. Лешчынскія равы былі чысьцінькія, а цяперя усе пызыляселыя. ПАЗАМАРАЦЬ зак. Замазаць, запэцкаць (пра шмат аб'ектаў). Глядзі-ка, як ты пызымыраў рукаўкі ў куртычкі. ПАЗАМАРАЦЦА зак. Замазацца, запэцкацца (пра шмат аб'ектаў). Ці ў іх доўга што чыстым пабудзіць, зу пуўдня пызымыраіцца. ПАЗАМАРАНЫЙ дзеепрым. Новінькій платочык, а так пызымыран! ПАЗАМАРАЧЫВАЦЬ, ПАЗАМАРОЧЫВАЦЬ, ПАЗАМАРОЧЫЦЬ зак. Затлуміць усіх. Як прідуць етыя госьці, толька пызымырачывыюць вас. Яны пызымарочы
Дадатковыя словы
абектаў
0 👁