Ён, як зыказывыў печычку, пызыкызаў i трубы. 2. Абвясціць усім. Ніхай мульчуганы прыбігаць пы дзяреўні ды пызыкажуць на сход. ПАЗАКАЗАЦЦА зак. Пазаказвацца, зрабіцца (пра заказы). Вокны пасьпеюць пызыкажуцца, нада асаду ставіць. ПАЗАКАЗАНЫЙ дзеепрым. 1. Пароблены (пра заказы). Касьцюмы быгатыя пызыказыны, польты пыпашыты, пыдгатовіліся к свадзьбі. 2. Абвешчаны ўсім. На сход рана було пызыказына, а нешта ніхто ня йдзець. Коля гываріў, што ўсім пызыкызана воўрімя. ПАЗАКІСАЦЬ, ПАЗАКІСНУЦЬ зак. 1. Скіснуць (пра ўсё, многае). Лужа жарка, калі ў халодныю ваду ні пыставіш, гырлачыкі к вечыру пызыкісаюць. Халодна, няскора мылако пызакісьніць. 2. Зрабіцца брудным ад пракісання (пра шмат аб'ектаў). Пызыкісалі міскі, што за іх ні ўзяцца. Нямытый посыд пызакісьніць. ПАЗАКІСЛЫЙ дзеепрым. Брудны ад пракісання (пра шмат аб'ектаў). Кладзі пызакіслый посыд у шайку, буду мыць. ПАЗАКРЬІЧАЦЬ зак. Закрычаць моцна (пра многіх). Людзі набеглі, пызыкрічалі, дык ваўкі ўцяклі, а то маглі пырваць мульчугана. ПАЗАКРЫЧАЦЦА зак. Накрычацца моцна (пра многіх). Кінула адных дзяцей у хаці, яны пызыкрічацца тамыцька. ПАЗАКУПАЦЦА зак. метаф. Моцна намокнуць (у траве, кустах). Куды вы пойдзіця у лес, такей дождж атліў, у кустах пузукупаіціся. ПАЗАКУТЫВАЦЬ зак. 1. Загарнуць, ахінуць празмерна. Пызакутывылі малых, што i вачэй ня відна. 2. Зачыніць, закласці (коміны). #/c грыза находзіць, нада юшкі пызакутывыць, каб гром ні ўдаріў у комін. ПАЗАКУТЫВАЦЦА зак. 1. Загарнуцца, ахінуцца празмерна. Пызакутывыліся як кулі, так ні работыць, а толька у вазок садзіцца. 2. Зачыніцца, закласціся (пра коміны). Ці пызакутывыліся у вас коміны? ПАЗАКУТЫВАНЫЙ, ПАЗАКУТАНЫЙ дзеепрым. 1. Загорнуты, ахінуты празмерна. Так пызакутывыныя ні далжны прустудзіцца, дый сяньня ня дужа халодна. Вязьлі ны санычкых пызакутыных дзяцей. 2. Зачынены, закладзены (пра коміны). Ці пызакутывыны коміны, глядзіця, каб ні асталіся нізычынятымі. Hi забудзьця, каб коміны былі пызакутыны. ПАЗАЛАІВАЦЬ, ПАЗАЛАЯЦЬ зак. Аблаяць моцна ўсіх. Пызылаівыць іх нада, саўсім ні глідзяць курей, выпусьцюць — i тэя пашлі драць гароды. Толька прідзіць старік, ён вас пызылаіць, што вы скот саўсім ні глідзіцё
Дадатковыя словы
абектаў, кўтывыліся, кўтывыны, пызакўтывылі, пызакўтывыліся, пызакўтывыныя, пызакўтывыць, пызакўтыны, пызакўтыных
2 👁