усё. 3 грязныю вобуўю лазілі пы мішках, пызыгадзілі. ПАЗАГАДЖЫВАЦЦА, ПАЗАГАДЗІЦЦА зак. Загадзіцца, зрабіцца непрыгодным (пра ўсё). Пызыгаджывыліся скамеічкі, нада з вадою абмыць i прусушыць. Hi кідай посыд нямытым, пызыгадзіцца, што ні ўзяцца будзіць. ПАЗАГАДЖЫВАНЫЙ, ПАЗАГАДЖАНЫЙ дзеепрым. Нейкія ў цябе рушнічкі пызыгаджывыныя. Пызыгаджыныя досткі кладзі адзьдзельна. ПАЗАГАІЦЬ зак. Загаіць поўнасцю. Ныстаівыла гарелку ны травых i зылівала, так i пызыгаіла раны. ПАЗАГАІВАЦЦА, ПАЗАГАІЦЦА зак. Загаіцца поўнасцю. Як Ріпіну парезылі, такея былі раны страшныя, Буганькоў у бальніцы шшываў, i быйстра пызыгаівыліся. На ём, як ны сыбаку, усё за нейкыю нядзелю пызыгаыыся. ПАЗАГОЕНЫЙ дзеепрым. Як яго парезы, ці пызагоіны? ПАЗАГАЕМШЫ дзеепрысл. У Пітрыка пасечыныя даўно пызыгаёмшы. ПАЗАГАНЯЦЬ зак. перан. Моцна ўбіць значную колькасць. Дубовыя кольля пызыгыняў глубока ў зямлю, трясцу цяперя сьвіньні падрыюцца. ПАЗАГАНЯНЫЙ, ПАЗАГАНЯТЫЙ дзеепрым. Тута длінныя гвазды пызыгыняны. Крепкія штырі пызыгыняты, ня вырьвіш. ПАЗАГАРНЫВАЦЬ, ПАЗАГАРТЫВАЦЬ зак. Пазагортваць. Нада пызыгарнывыць плямы, што куры рыскыпалі ны ячменю. Як пызыгартывыюць етых дзяцей, дык яны чуць прадышуць. ПАЗАГАРНЫВАЦЦА, ПАЗАГАРТЫВАЦЦА зак. Пазагортвацца. Ямкі троху пызыгарнывыліся, пыраўнела. Квасоля тожа пызыгартывыіцца, ня будзіць зьверьху ліжаць. ПАЗАГАРНЫВАНЫЙ, ПАЗАГАРТЫВАНЫЙ дзеепрым. Цьвяты твае пызыгарнывыны, ці будзіць зь іх што, ці не. Усё сімяно пызыгартывына у адзьдзельныя бумажкі. ПАЗАГВАЗДЫВАЦЬ, ПАЗАГВЭЗДЫВАЦЬ, ПАЗАГВЭЗДАЦЬ зак. Заквэцаць моцна. Ну ŭ нада ж npiдумыць так пызыгваздывыць усю адзёжу! Зьнізу штаны пызагвэздывыў, што іх хуць ацьсеч ды выкінуць. Пызагвэздыць i путную адзежыну нядоўга. ПАЗАГВАЗДЫВАЦЦА, ПАЗАГВЭЗДЫВАЦЦА зак. Заквэцацца моцна. Як ета у вас куртычкі пызыгваздывыліся, што на іх жывой мясьціны ні асталыся. Во яны явіліся, пызагвэздывыліся i ду вушэй, i з вушамі. ПАЗАГВАЗДЫВАНЫЙ, ПАЗАГВЭЗДЫВАНЫЙ дзеепрым. Hi нясіця хуць у хату пызыгваздывыных тряпык. А нашто мне пызагвэздывыныя стульчыкі, сыма ацскрібай
0 👁