зак. Заваліцца (пра ўсё, усіх). Ціціва у бульбі вісокыя, пызывалыыся, прідзіцца абізацільна жжынаць, ні рыспашыш. ПАЗАВАЛЕНЫЙ дзеепрым. Мы ішлі, дык відзілі пызываліныя вербы. ПАЗАВАЛЕМШЫ дзеепрысл. Пызывалёмшы столько, дзеріў, будуць сядзець зіму бяз горя. ПАЗАВЕШАЦЬ зак. Завешаць усё. Куты пызавешылі набожнікымі i ў пяредній хаці, i ў задній, красіва зьдзелылі. ПАЗАВЕШЫВАЦЦА зак. перан. Звесіцца (пра ўсё). У нас гракі ці сарокі нат пунію пызавешывыліся, гнёздыў надзелылі i трёх ціплёнкыў схвацілі. ПАЗАВЕШАНЫЙ дзеепрым. Нейкія мяшкі пызавешыны ў сенцых, я ні разгледзіла, што ў іх тамыцька. ПАЗАВЫЦЬ зак. Заплакаць уголас (пра ўсіх). Прібеглі сёстры, пызавьілі, вый, сколько хочыш, мёртвыга ні падыміш. ПАЗАВЯЗАЦЬ зак. Завязаць моцна ўсё. Мяшкі глядзі, каб крепка пызывізаць, дорога няблізкыя, могуць пырызьвязывыцца. ПАЗАВЯЗАЦЦА зак. Завязацца моцна (пра ўсё). Hi біспакойся, вузлы тожо крепка пызывяжуцца. ПАЗАВЯЗАНЫЙ дзеепрым. Ідуць іхныя хлопцы, рукі пызывязыныя, што зь імі такоя? Пунькі пызывізаны вярёвычкымі. ПАЗАВЯРАЦЬ, ПАЗАВЕРЫВАЦЬ зак. Заверыць колькі трэба. Чаго табе цягнуцца, Танька заўтря noŭдзіць у сільсавет i пызывіряіць бумажкі. Я доўга ні вазіўся, мне зы адзін дзень пызаверівылі. ПАЗАВЯРАЦЦА, ПАЗАВЕРЫВАЦЦА зак. Заверыцца колькі трэба. У Пітрачыхі бумагі пызывіряліся, усё готова. Можа на той нядзелі пызаверівыюцца твае спраўкі. ПАЗАВЯРАНЫЙ, ПАЗАВЕРЫВАНЫЙ дзеепрым. Спраўкі пызывіряны, едзь, куды хочыш. Глядзіця ж, глядзіця, каб yce бумажкі былі пызаверівыны. ПАЗАГАВАРЫВАЦЬ зак. Палячыць замовамі неаднаразова. Верьця ці ня верьця, a пызыгыварівыла — i пычало прыхадзіць. ПАЗАГАВАРЫЦЬ зак. 1. Пачаць шырока абгаворваць. Доўга дурачыліся, пакуля ўжо людзі пызыгыварілі, тады іна пірістала туды бегыць. 2. Палячыдь замовамі неаднаразова. Ці пызыгаворіць, ці кошка каўкніць — ета ўсё роўна. ПАЗАГАВАРЫВАНЫЙ, ПАЗАГАВОРАНЫЙ дзеепрым. Палечаны замовамі неаднаразова. Нешта i пызыгыварівыныя шчокі быляць. А во пыглядзіш, што пызыгаворіныя пройдзіць скорей. ПАЗАГАДЗІЦЬ зак. Загадзіць, зрабіць непрыгодным
1 👁