Пыттачомшы к стыршыне, будуць тваріць, што захочуць. ПАДТОПТАНЫЙ дзеепрым. 1. Утаптаны. Кылы яблынык паттоптыныя зімля, нада ўзяць лупатку i ўзвурушыць. 2 перан. Зняважаны. Пойдзіць у тую сямю i будзіць паттоптыныя, яны ўсе дужа нісызнацільныя. 3 перан, Аслабелы, знясілены. Ён чылавек паттоптыный, аткуля тоя здароўя будзіць. ПАДТРАІВАННЕ н. Аранне другі раз. Такей год нізыдашный: сьпірва ліло, як с пырваныга меха, а тады зусушыла, ні пашло на пользу i пыттриівыньня. ПАДТРАІВАЦЬ незак. Араць другі раз. Я хацеў заўтря пыттраівыць, a брігадзір зыказыіць гной вазіць. ПАДТРАІЦЬ зак. Узараць другі раз. Каб пыттраіў, хужы ні було б, зімля уход любіць. ПАДТРОЕНЫЙ дзеепрым. За Доўгім аборкым кусочык паттроін, мякка, ныга прыіжджаіць. ПАДТРАПЛІВАЦЬ незак. эмац. Шанцаваць. Яму ува ўсіх дзілах неік пыттраплівыіць. ПАДТРАПІЦЬ зак. Пашанцаваць. Тэй год нам дужа пыттрапіла ету кароўку купіць, іна нам пышла рукою. ПАДТРАПЛІВАЦЬ незак. перан. Нагаворваць. Не, ні Куліна, a етыя, суседкі твае, пыттряплівыюць ны Ісачонка, ён ім дужа мулык. ПАДТРАПЛІВАЦЦА незак. Зношвацца (пра здароўе). Гады ідуць к старысьці, здароўя пыттряплівыіцца. ПАДТРАСЫВАННЕ н. Лёгкае ператрасанне. Як доўга пыттрясыіш, i пыттрясывыньня ныдыідаіць, дый рукі пычынаюць балець. ПАДТРАСЫВАЦЬ незак. Злёгку трэсці, ператрасаць. Раншы, як цыпамі мылацілі, салому дзірівяннымі вілычкымі пыттрясывылі. ПАДТРАСЫВАЦЦА незак. Злёгку трэсціся, ператрасацца. У Віцькі лаўчэй пыттрясывыіцца, чым у цябе. ПАДТУЖЫЦЬ зак. Зрабіць тужэй. Каб адззаду путтужыць вярёўку, ныдзяжней ба дзіржалыся. ПАДТУЖЫЦЦА зак. Зрабіцца тужэй. С праеыга боку ладна путтужылыся, а тута саўсім атеісаіць. ПАДТУЖАНЫЙ дзеепрым. Глядзі, каб кругом було паттужына, каб ны адзін бок ні зьіжджала. ПАДТУЖОМШЫ дзеепрысл. Путтужомшы як нада, нікуды ні паверніцца. ПАДТУРАННЕ, ПАДТУРЫВАННЕ н. Энергічнае падганянне. C такім путтуряньнім ціляты рызьбігацца, куды захочуць. Пыдгані сам, ато будзіць яго паттурівыньня, што каровы ў ячмені ачынуцца
Дадатковыя словы
паттўжына, паттўрівынь, пыттрйівыньня
0 👁