АБДЗВІГАННЕ н. Абсоўванне, ссоўванне. Такоя абдзьвіганьня на пользу ня пойдзіць, можна толька хужы надзелыць.
АБДЗВІГАЦЬ незак. 1. Абсоўваць, ссоўваць. Нізка ні абдзьвігай наскі, ніхай вышы, пыт каленкі, цяплей будзіць. 2. Абкладаць (пра хмары). Са ўсіх бакоў абдзьвігаіць, пойдзіць дождж. АБДЗВІГАЦЦА незак. 1. Абсоўвацца, ссоўвацца. Як жа ты лечыш яблынку, што кыра абдзьвігаіцца. 2. Абкладацца (хмарамі). Пычало кругом абдзьвігацца, нада сена прібіраць. АБДЗВІНУЦЬ зак. 1. Абсунуць, ссунуць. Гылянішчы абдзьвінуў, штаны нупусьціў і пашоў ны вічарінку, любуйціся ны яго. 2. Абкласці (хмарамі). Учора було дужа абдзьвінула, а тады вецір пыдняўся, рызыгнаў. АБДЗВІНУЦЦА зак. 1. Абсунуцца, ссунуцца. Луччы ня трогый аппечыныга, кожа абдзьвініцца, зыгнаіцца, і большы намучыісься. 2. Абкласціся (хмарамі). Буваіць, і дужа абдзьвініцца, а дождж ня пойдзіць. АБДЗВІНУТЫЙ дзеепрым. 1. Абсунуты, ссунуты. Я ні рызьбяру, длі чаго тут абдзьвінута бумага, неік бяс толку. 2. Абкладзены (хмарамі). Канешня, затопіць, так було абдзьвінута кругом.
АБДЗЕЛЫВАННЕ н. 1. Абпэцкванне, забруджванне. Ныдаела ваша абдзелывыньня апчышчаць, як за што ўзяліся, у грязішчы пріходзюць. 2 перан. эмац. Падман. Ні баіцца ён ніякыга абдзелывыньня, у іх голывы ні зварюць Кысьцінка абдзелыць.
АБДЗЕЛЫВАННІК м. 1. Той, хто абпэцквае, забруджвае. Гані мятлою етых абдзелывыньнікыў, відзіш, як у дзёгыць калёсы вымызылі. 2 эмац. Той, хто адштукоўвае. Губарёнык — ныстыяшчый абдзелывыньнік, апшулюваў хату, як ляльку. 3 метаф. Спецыяліст па ўладкоўванню спраў. Люлік такей быў абдзелывыньнік, у яго многа знакомых було, мог любоя дзела прывярнуць, як хочыш. АБДЗЕЛЫВАННІЦА ж. 1. Тая, што абпэцквае, забруджвае. Ну кылі яшчэ пупаду ў лужы тую абдзелывыньніцу, зысяку пруціныю. 2. Тая, што адштукоўвае. Ікая ні абдзелывыньніца, а ў хаці прібрана, сьцены сталі на сьцены паходжы. 3. Спецыялістка па ўладкоўванню спраў. Мала што гаворюць, ікая с Хвенькі абдзелывыньніца, нічога іна ня зьдзелыла і ня зьдзелыіць.
АБДЗЁЎБЫШ м. Абдзяўбаны птушкамі сноп збожжа. Прібярі абдзёўбыш с-пад ног, ні двынаццыць у етых курях, штоб ны жардзінкі ляцець.
АБДЗЯЎБУЛІВАННЕ н. Няўмелае абсяканне, абчэс-
77 👁