Старонка 77
◀ / 305 ▶
Ты вазьмі кусочык вокырычка зьеж, ён хырашо на сонцы абветрій. ВОЛЬНІЧАННЕ н. Залішняя вольнасць. Не, я вольнічыньня ні люблю, у мяне ты нызаўтріга шаўковый станіш. ВОНКАХ прысл. На двары, не ў памяшканні. Кошка вонкых, німа ў хаці. Дзеці вонкых гуляюць. ВОНЯ ж. Смурод. Тыкая дзевішча ня можыць у хаці прібраць, воня стаіць, як у сьвіннарніку. ВОСЕМЕРА ліч. Васьмёра. Іх восіміра асталыся ат маткі, цяпнулі горя, на ўсю жысьць запомнюць. ВОСЕМКА ж. Васьмёрка (у картах). Ах, якей хітрінькій, восімкыю дзісятку б'ець. Памянш. ВОСЕМАЧКА. Ні хваліся, што паткініш, у цябе адны восімычкі асталіся. ВУГАЛІНА, ВУГЛІНА ж. Асобны вугольчык. Настолька гыняіцца зу вугальлім, хваціць вугаліну і зьесьць. Пыглядзі хырашэнька, каб там вугліна айдзе ні асталыся. Памянш. ВУГАЛІНКА, ВУГЛІНКА, ВУГАЛІНАЧКА, ВУГЛІНАЧКА. Як хлеб пякеш, чысьцінька вымітаіш, каб вугалінык ны паду ні було. Рана зычыняць комін, ішчэ вуглінкі блішчаць, многа вуглінык. Ат малінькія вугалінычкі такей пыжар успыхніць, што дзяреўня дымым пойдзіць. У грубычкі усё патухла, ні адной вуглінычкі ні блішчыць. ВУГАЛЛЕ н. зб. Вуглі, вугалі. Мы пяклі на сонцы піражкі із гліны і елі, а Домна вугальля ела. ВУДЗІЦЬ незак. метаф. Красці са спрытам. Днём нагледзюць, а нычамі ходзюць і вудзюць, махырі былі атпетыя. ВУЗКАТА ж. Вузкасць. Палосычка — вузкыта, а Дзёмка, бувала, с тубуном лезіць, ну каровы ў шкоду то с аднаго боку, то з другога. ВУЛЛЯК м. 1. Вулей. У Арцёма ну хутурах вульлякі густа стыялі, штук дваццыць було. 2 перан. жарт. Таўстун. Во вульляк ходзіць, ны яго адзежыны ні пыдбяреш у мыгазіні. Памянш. ВУЛЛЯЧОК. 1. Вулей. Відзіш, якея вульлячкі ў яго выдзілыны, многа пчол рызьвядзець. 2. Таўстунок. Юстыныў малый такей вульлячок узяўся, ні па іхный пріродзі. ВУЛЛЯЧКА ж. Таўстуха. Ета Пітрачкова вульлячка усё песьні заводзіць, каб ён скарей прібег. ВУМІЦЬ незак. 1. Разумець, думаць. Вы ж вуміця, каб ладныю кыравёнку ўзяць, якую-зря ні хвытайця.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶