Старонка 74
◀ / 305 ▶
выхлачкі дзеці путнэя былі. ВАХЛАЧЧО н. зб. Адно выхлаччо, ні хачу я туды дайжа пыказывыцца. ВАШАПРУДСТВАВАННЕ н. іран. Задаванне, вычваранне. Як увідзіш яго вышапрудствывыньня, узнаіш, што йта зы чылавек. ВАШАПРУДСТВАВАЦЬ, ВАШАПРУДСТВАВАЦЦА незак. іран. Задавацца, вычвараць. Іхныя хлопцы большы некуды вышапрудствывылі, дужа вісока сябе нясьлі. Хваціць ба ім вышапрудствывыцца, нудуреліся. ВЕДАМНІК м. Вядомая жывёліна. Ета ведымнік пацьсьвінык, я ў Гырысімёнка браў, у яго ўсігда рука лёхкыя. ВЕДАМНІЦА ж. Ведымніца кароўка, якую ні знаю, я пыбыяўся браць. ВЕК прысл. Ніколі. Ні была я ў Сашкі дзесіць гадоў, і век мыя ныга к ёй ня ступіць. ВЕКАВЭЙ, ВЕКАВЫЙ, ВЕШНЫЙ, ВЕКАВЕШНЫЙ прым. Адвечны, пастаянны. Вікавэй быў злодзій, пакуль нырваўся ны сваё. Вікавый п'яніца, толька і глядзіць, каб айдзе чарка піріпала. Вешный няўрёма, за што ня возьміцца, прібірай усьлед. Ат вікавешныга гультуя работы вы зыхацелі. ВЕЛІКАРОДНЫЙ прым. Высакародны. Разьві ты яго ні знаіш, ён глядзіць, каб зь вілікародныга пріродзьдзя была нявестка. Памянш. ВЕЛІКАРОДНЕНЬКІЙ. Ты сабе нейдзі выбрыў вілікароднінькыю жонычку, ёй толька пы пылывіках хадзіць. ВЕРАЗУБ м. Чалавек з рэдкімі зубамі. Ета вірязуб гырадзкей пашоў, быў у гысьцях у Полькі. Памянш. ВЕРАЗУБІК, ВЕРАЗУБЧЫК. Ці ні зы тваёю дзеўкыю вірязубік сялецкій улігаіць? Так, бегыіць мальчык вірязубчык. Узмацн. ВЕРАЗУБІНА. Во вірязубіна, ні пу душэ яму скызалі. Павеліч. ВЕРАЗУБІШЧА. Расьсердзіўся твой вірязубішча ны Хнычынка. ВЕРАЗУБКА ж. Мала што вірязубка скызала, я ёй ні на нохыць ня верю. Памянш. ВЕРАЗУБАЧКА. Тваю вірязубычку скора піряднінцы атаб'юць. ВЕРАЗУБЫЙ прым. Рэдказубы. Нейкыга пупала сабе мужука, ны хвігуру нічога, толька вірязубый. Памянш. ВЕРАЗУБЕНЬКІЙ. Двоя вірязубінькіх мульчуганыў бегыюць кылы хаты. ВЕРБНІК м. Лаза, падобная да вярбы. Ат поля пы аборку ладный вербнік засеў, нада б дыбрацца ды пасеч. Памянш. ВЕРБНІЧАК. Нывазіў сабе вербнічку, пысякецца, высыхніць, ны растопу будзіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶