Старонка 73
◀ / 305 ▶
Узрасьціла вылацужышчу сабе на горя, помышчы ат яго ні ў век ня ўвідзіш. ВАЛАЦУЖАНКА ж. Пыцягнулыся вылацужынка па белыму сьвету ськітацца. ВАЛЁЧАК м. памянш. Ворчык. Я сабе харошый валёчык апстругаў і зарезыў, толька чыпляй гужы. ВАЛТУЖАННІК м. Той, хто займаецца валтузнёй. Я мігым етых валтужыньнікыў рысьцягну, скора ўнімуцца. ВАЛТУЖАННІЦА ж. Аччапіся ты, валтужыньніца, ці ў мяне ёсьць уремя с табою балывыцца. ВАНЕЦЬ незак. Смярдзець. Таго ванела, што ніізьвесна калі прібіралыся ў хаці. ВАРВУС м. Распуснік. Яны варвусы, глядзі ды глядзі за імі, што хочыш могуць утваріць. Памянш. ВАРВУСОК. Думыіш, с тога што луччыя палучыцца, ужо січас вурвусок ладный. Узмацн. ВАРВУСІНА, ВАРВУСЮГА. Яму як гадоў пітнаццыць було, такей вурвусіна быў, рыскызаць нілізя. Што будзіць зь естых вурвусюг, як у перья ўбяруцца, ужо січас пы гылывах ходзюць. Павеліч. ВАРВУСІШЧА. Ці можна було падумыць, што сы Льлёвых хлопцыў вырыстуць еткія вурвусішчы. ВАРВУСКА ж. Ну й варвуска дзяўчонка, чаго зь яе ні тваріцца. ВАР'Ё н. зб. эмац. Злодзеі. Вырья ўсігда хвытала і цяперя ні пірівялося. ВАРЗЁКНУТЫЙ, ВАРЗЁПНУТЫЙ дзеепрым. Пэцнуты. У адном месьці варзёкнута, у другом, яны мысьцяры ізьвесныя. Левыя кылышына у нешта варзёпнута, пахожа, дзёгыць, ты ішоў кылы калёс і мызануў. ВАРОК м. памянш. Кіпень. Пысядзіця мінутычку, я нальлю бульбу варком, іна у мамент зыкіпіць. ВАРОТКІ мн. Варотцы. Каб ны гарод прідзелыў вароткі, ні нада було б кажный раз палкі зыклыдаць. ВАРУГА м. узмацн. Злодзей. Сядзеў тута варюга, ніхай яму узныку ня будзіць. ВАРЫГ выкл. Пра няўклюдную хаду. Ідзець варыг, варыг, ёй цяжола пірідзьвігацца, ногі ня хочуць служыць. ВАРЫСТЫЙ прым. Такі, у якім добра варыцца. Што ўжо варістыя печ была ў мяне на хутырі! ВАХЛАК м. Неахайны чалавек. Памянш. ВАХЛАЧОК. Выхлачок зыдаўся, што ты зь ім цяперя зьдзелыіш. Узмацн. ВАХЛАЧЫНА, ВАХЛАЧУГА. Разьві іна ні знала, што ета пасьледній выхлачына, як було йціць зы такога. З выхлачугыю жыць — крепкія нервы імець нада. Павеліч. ВАХЛАЧЫШЧА. Во быў выхлачышча, пражыў у грязі увесь век. ВАХЛАЧКА ж. Ці ты хочыш, каб у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 305 ▶