АБАПРАЦЬ зак. перан. Пабіць. Трахім ні пысьцісьняіцца і куму аппярець, дужа злаўредный чылавек. АБАРВАННІК м. Абадранец. Апусьціўся, аптріпаўся, абырваньнікым ходзіць, як только, яму ня стыдна. АБАРВАННІЦА ж. Абырваньніца ты, якей мушчына с табою ужывець! АБАРВЫВАННЕ н. 1. Зрыванне (пладоў). Посьлі іх абарвывыньня ны яблынкі ні яблычка ні асталыся. 2. Абтропванне. Ён і абарвывыньня ні стыдзіцца, тряпку узапрець на плечы і ходзіць. АБАРОТЛІВА прысл. Энергічна, спрытна. Тут нада було абаротліва зьдзелыць, а ў яго такея хваткі німа. АБАРОЦІСТАСЦЬ ж. Энергічнасць, спрыт. Каб табе яго абароцістысьць, ато дай пысяджу, пыгляджу, што будуць другея дзелыць. АББІБАЦЬ, АББІБКАЦЬ зак. эмац. Абысці з цяжкасцю. Што ж ёй дзелыць, нада сваіх падруг аббібыць, то с одною пыгаворіць, то з другою путурлычыцца. Ты сяньня многіх аббібкыла, толька ў Дрызьдзянковых, знаць, ні пыбыла. АББІВАННЕ н. Абмалочванне снапоў ударамі аб калоду. А што ж ты думыў, аббіваньня даецца ў знакі, рукі доўга будзіш чуствывыць. АББІВАННІК м. Той, хто займаецца аббіваннем снапоў. Стыряюцца аббіваньнікі, нада ж будзіць ны вічарінку пабежч. Памянш. АББІВАННІЧАК. Відзіш, як узяліся аббіваньнічкі, ажно сапуць. АББІВАННІЦА ж. Зымаріліся аббіваньніцы, аббіваць жыта — ета ні бабскыя работа. АББІВАЦЬ незак. Абмалочваць снапы ўдарамі аб калоду. Учора я цэлый дзень аббіваў жыта ну кулі. АББІВАЦЦА незак. Абмалочвацца ўдарамі аб калоду (пра снапы). Жыта высыхла як порых, хырашо аббіваіцца. АББІРАЛАЎКА ж. эмац. Ашуканства, беззаконне. Ці ты думыіш, у нас тута ўжо аббіралыўка нейкыя. АББОЕШНЫЙ прым. Ніжэйшага гатунку (пра муку). Думыла, пырасёнку ёсьць ікая мука аббоішныя — німа, і дываць яму саўсім нечыга. АББОЙКІ мн. Пабітая жывёлай ці птушкамі збажына. Пыстаў аббойкі пыць сьцяну, тама зірнят пасьці ні асталыся, куры ўсё выбілі. Памянш. АББОЕЧКІ. Кладзі ў ряд, нада і аббоічкі папукыць, можа, якоя зяренца высыпліцца. АББРАХЫВАННЕ н. груб. Сварка, лаянка. Чаго, ча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
124 👁