АЦЕЧАСТВА н. Імя па бацьку. Ён дужа культурный, усігда пы ацечыству завець Праскоўіну дачку.
АЧУМАЧЫВАННЕ н. Адурманьванне, затлумліванне. Кажный дзень адно і тоя, тлум і тлум, хваціла зь мяне ачумачывыньня.
АЧУМАЧЫВАННІК м. Той, хто адурманьвае, затлумлівае. Са ўсіх бакоў як возьмуцца ачумачывыньнікі, зы мінуту задурюць. АЧУМАЧЫВАННІЦА ж. Як нылаю бакі етым ачумачывыньніцым, яны зырякуцца дурату сыпысаць.
АЧУМАЧЫВАЦЬ незак. Адурманьваць, затлумліваць. Як узяліся яго ачумачывыць, ні знаў, у якей бок круціцца, АЧУМАЧЫВАЦЦА незак. Адурманьвацца, затлумлівацца. Ці ты ац сваіх унукыў ні ачумачывыісься яшчэ?
АЧУМАЧЫЦЬ зак. Адурманіць, затлуміць. Дуратою сваёю ачумачылі мяне, ажно ня помню, што куды пылажыла.
АЧУМАЧЫЦЦА зак. Адурманіцца, затлуміцца. Каб ты пыбыла зь імі, сколька я, ты б ні так ачумачылыся.
АЧУМАЧАНЫЙ дзеепрым. Выйшла аттуля во с такою ачумачыныю гылавою, ні прідумыю, куды кінуцца. АЧУМЛЯННЕ, АЧУМЛІВАННЕ н. Ачмуранне. Як ёй ні ныдаесьць кажный дзень ачумляньня, я дык ба цірізь нядзелю пыгнала ету кантору с хаты. Ныцярьпелыся іна ачумлівыньня, усяго ёй хваціла.
АЧУМЛЯЦЬ, АЧУМЛІВАЦЬ незак. Ачмураць. Крікым адным за дзень ачумляюць, а папробый-ка месіц выцірьпіць. Каб яны етык ні ачумлівылі, я б сыгласілыся сколька дней пабыць.
АЧУМЛЯЦЦА, АЧУМЛІВАЦЦА незак. Ачмурацца. Ты ні ачумляйся, цьвёрда гыварі, што так ні далжно быць. Ні пайду я к ім ачумлівыцца. АЧУМІЦЦА зак. Ачмурэць. Ачумілыся Ганна іс хызяйствым, мінутычкі пірядыху німа.
АЧУНЕЦЬ зак. Акрыяць, паправіцца. Прідзіцца Ірмачонку пывыляцца, пакуля троху ачунеіць. АЧУНЕЛЫЙ дзеепрым. Як цяжола кычаўся, а глядзі-ка, выйшыў ачунелый.
АЧХНУЦЦА зак. 1. Прыйсці ў сябе, ачуцца. Комін рана зычынілі і пріляглі пыліжаць, відна, заснулі, угар пашоў, яны хвацілі і ні ачхнуліся. 2. Прачуцца. Ці помніш, як пурузгуляліся красьць ну хутурах — нашы махыры, кырыбчані, Заіка, а тады як пыдладзіліся, пыдыбралі і на Новыю Зямлю, і ні адзін ні ачхнуўся.
АЧЫСТАЦЬ ж. Праборка, наганяй. Мы з Домныю
110 👁