ета ат'іжджаньня, надa доўгім гваздом прібіць планку.
АУСЯННІК м. Аўсянішча. Пыхалі пыдряд i аўсяньнік, i пшэнішча. Памянш.
АУСЯННІЧАК. Во як аўсяньнічык мінеш, варочый трошку ўлева i йдзі пряма.
АУЦЮШКА ж. Трава на корм. Тута сеілі нейкыю аўцюшку, далі ўсім пы палоскі.
АХАИНА прысл. Акуратна, чыста.
УДомніных дачок ахайна ў хаці. Іна ахайна вядзець хызяйства.
АХАЙСТВА н. Акуратнасць, чысціня. Ахайства тады, калі кажный сьлядзіць зы пырядкым i сам зы сабою глядзіць як нада.
АХАПЛІВАЦЬ незак. Ахопліваць. Зайдзіш у тэя кусты — ні пралезьць, сонца ня відна, ажно страх ахаплівыіць.
АХАПЛІВАЦЦА незак. Ахоплівацца. Як хырашо ў цябе ў хаці, грубычка топіцца, зразу ціплатою ахаплівыісься.
АХВАТЫВАЦЬ незак. перан. Здабываць, атрымліваць. Такей прайдоха, што сьвет ня відзіў, у любом дзелі уліеіць ахватывыць рублі.
АХВАТЫВАЦЦА незак. Здабывацца, атрымлівацца. Ня бойся, ён ні ў чом ні зіваіць, ня тоя, дык другоя у яго ўсігда ахватывыіцца.
АХВАЦІЦЬ зак. Здабыць, атрымаць. Hi прымінаіць, каб ахваціць капейку, нійдзе ня ўпусьціць.
АХВАЦІЦЦА зак. 1. Спахапіцца. Ны адну мінутычку атыйшла, падбегла к калёсым, ахвацілыся — німа кашолычкі. 2. Здабыцца, атрымацца. Hi так многа, ну na сотыі ў іх ахвацілыся. А.ХВАЧАНЫЙ дзеепрым. Ня дужа ў іх многа ахвачына.
АХВАЦЁМШЫ дзеепрысл. Чаго ні зыдывацца, ахвацёмшы кучу грошы.
АХВІЦЭРША, АХВІЦЭРШАЯ ж. Жонка афіцэра. Пріехыла іх ахвіцэрша зь дзіцямі, усё лета тут будуць аддыхаць. Я дзяўчонкыю была, подрысьнім, матка naшлець мылако прыдываць у горыд, патходзіць ахвіцэршыя cy служанкыю i купляюць.
АХВІЦЭРЫЦЬ незак. жарт. Служыць афіцэрам. Чулі} чулі, што твае абоя ахвіцэрюць.
АХВІЦЭРЫЦЦА незак. Служыцца афіцэрам. Як табе ахвіцэріцца, можа скора na зьвёздычкі дыбавюць?
АХОЦІЦЦА незак. Мець ахвоту. У сылдаты ён іціць ахоціцца, ато ні бяруць i ні бяруць, гаворіць, ацслужу, тады будзіць відней.
АЦАНЯЦЬ незак. Цаніць, ацэньваць. Ня ўмела іна Шуріка ацыняць, такей чылавек, i хызяйлівый, i уважыцільный, ці ён калі злаіўся, ці слова плахоя скызаў
Дадатковыя словы
атіжджаньня
8 👁