ніць. А пастой, пройдзіць трошку ўремя, і Сільчанёнык атвышапрўднічыіцца.
АТВЕСІСТЫЙ прым. эмац. Цяжкі. Ішоў па вуліцы Гыпанёнык сагнуўшы, атвесістыя торба зы плічамі, нечыга цяжолыга ныкладжына.
АТВЕШЫВАЦЦА незак. Адвісаць. Во як сучча зь яблыкымі атвешывыіцца, патпоркі нада ставіць. АТВЕСІЦЦА зак. Адвіснуць. Пацсоніцы атвесіліся пы ўсяму гароду, кружэлкі бальшэя-бальшэя.
АТВІЛІНА ж. Развіліна. Нада було б атвіліну ат крышы атпіліць, ато буря ўсходзіцца, рашчэпіць, і йна грохніцца, паб'ець шыхвір. Памяніш. АТВІЛІНКА. Падреж ніжнія сучкі ды атвілінык, а вышы ніхай растуць, красівыя макушка палучыцца.
АТ'ЕЗДЖЫЙ м. Той, хто ад'язджае. Айдзе твой ат'ежджый, я хацела пірідаць сваім у горыд нібальшэй вузялок.
АТ'ЕЗДЗІЦЬ зак. метаф. Адчувальна адлупцаваць. Яго каб вожкымі ладна ат'езьдзіў, тады б ён пыняў і бацькыва, і маткіна слова.
АТЛАЛАХАЦЬ, АТЛАЛАХКАЦЬ, АТЛАЛАХАЦЦА, АТЛАЛАХКАЦЦА зак. эмац. Спыніць балбатню. Атлылахылі за дзень дык атлылахылі, зь ізыкамі ны мінутку ні сьціхалі. Няскора яны атлылахкыюць, усяго два часы як сыйшліся. Во слава богу атлылахыліся, рызыйшліся. Пыдажджы ўжо, можа, як-небудзь атлылахкыюцца.
АТЛАНДЗЕРКА ж. Гультайка. Прідумыць нілізя, у каго іна такою атландзіркыю урадзілыся.
АТЛАНКА ж. Здаровая гультаяватая жанчына. Во ходзіць атланка, пад ёю зімля дрыжыць.
АТЛЕЖАЦЬ, АТЛЯЖАЦЬ зак. 1. Праляжаць доўгі час, наляжацца. Быракі цьвёрдыя, цьвёрдыя, сваё яны атлежылі; ніхай варюцца, рызваріюцца — і цьвёрдыя. Атліжаў мой хворыст у лашчынкі, аж пычарнеў. 2. Пашкодзіць з прычыны ляжання. Хвырасьціны паськідывый с травы, ато яны атлежуць атаву. Зельля було нываліна кучымі, атліжала клевір.
АТЛЕСКАТАЦЬ, АТЛЕСКАТАЦЦА зак. перан. асудж. Адбалбатаць. Ай-я-яй, што йна атліскытала, усім слухыць ныдаела. Мутруноўніна няскора атляскочыцца, ішчэ нідаўна зывілася. АТЛЕСКАТАНЫЙ дзеепрым. Ці ўсё атліскытана?
АТЛЁТКА ж. Прайдзісветка. Якея яны абея атлёткі —
72 👁