Ці яны думыюць асідацца, етыя балыўнікі, ці на іх узноў бізунчык нада? АТАБРАТЫЙ дзеепрым. 1. Адабраны, забраны сілай. Атыбратым ножычкым ні папользыісься, січаж жа аддай. 2. Адабраны, выбраны. У мяне вун карзінка атыбратых яблык стаіць, сып у мех. АТАПРЭЛЫЙ прым. Адсталы пад уздзеяннем вільгаці. Атапрелыя кыра атвалііцца, такоя дзеріва слабыя, хата доўга ні прыстаіць. АТАРВЫВАЦЬ незак. метаф. 1. Выбіраць (час). Сістра цяжола ліжала, а тута свыя работа азіляіць, ну я атарвывыла ўремя, бегыла туды. 2. Убіраць урыўкамі (ураджай). То ўраньні, то ўвечырі атарвывыю ічмянёк. АТАРВАЦЬ зак. 1. Выбраць (час). Ты як-небудзь атарьві ўремя, зьбегый пыглядзі, як яны тама. 2. Убраць урыўкамі (ураджай). Як ранінька выйдзіш сь сярпом, вун сколька атарьвеш. АТАТКАЦЬ зак. Наткаць. Мы сы Даркыю разым ткалі, іна пымыгла нырядзіць, а ўжо Хведзьку я атыткала сы свайго. АТАТКАЦЦА зак. 1. Скончыць ткаць. Няскора ты ататкесься іс такою работыю. 2. Наткацца. Як ладна ататкецца, я атрежу кусок пылытна. АТАТКАНЫЙ дзеепрым. Снувала я восім губык, пылавіна атыткана, а калі кончу — ні знаю. АТАТУРЫВАННЕ н. Суцішанне. Ня дужа яны хочуць пынімаць тваё ататурівыньня. АТАТУРЫВАЦЬ незак. Суцішаць. Ты малых патроху ататурівый, ні дывай руспускацца. АТАТУРЫВАЦЦА незак. Суцішацца. Некылі мне ататурівыцца, усюдых адна, усё дагледзіць нада, прібраць. АТАТУРЫЦЬ зак. Суцішыць. Жарою у ваду ці к вадзе скот нада сыбраць, ататуріць. АТАТУРЫЦЦА зак. Суцішыцца. Села, ататурілыся і сяджу, ня думыю, сколька нядзелыныга. АТАТУРАНЫЙ дзеепрым. Сядзіць ататуріныя, рызвыжаіць: посьлізаўтріга мае пад'едуць, у горыд зьбегыюць. АТАХОЦІЦЦА зак. Перастаць хацець. Еў, пакуліцька атахоціўся, пыныравіўся кулеш. АТВАДЗЯНЕЦЬ зак. Стаць вадзяністым. Дыстаў бульбу і пыставіў ны загнеці, іна атвыдзяніла, у рот ні ўзяць: нісмашненныя стала. АТВАШАПРУДНІЧАЦЬ, АТВАШАПРУДНІЧАЦЦА зак. Перастаць выхваляцца, вычвараць. Во пыглядзіш, як яны скора атвышапруднічыюць, што іх ня чутна ста-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁