Старонка 50
◀ / 305 ▶
нада сьпяшыць, зіма ніўзадыўзі. Ты аслыбыждайся скарей ды пыбягім, пакуля ні так жарка, печ сам ніхай дытапліць. АСЛАБОДЖАНЫЙ, АСЛАБАДЖОНЫЙ, АСЛАБАЖДЖОНЫЙ дзеепрым. Каб я так была ат усяго аслабоджына, як Наста, я б ніякыга горя ні знала. Цімох прісылаў пісьмо, як наша месныcьць ужо была аслыбаджона. Іна аць цяжолых работ аслыбажджоныя. АСЛАБАДЖЭННЕ, АСЛАБАДЖЭНІЕ, АСЛАБАЖДЗЕННЕ, АСЛАБАЖДЗЕНІЕ н. Вызваленне. Майму далі аслыбаджэньня на трі дні, выпісылі нейкіх таблетык і скызалі узноў пад'ехыць. Што ўжо радывыліся усе, як прішло аслыбаджэнія. Якоя яму аслыбаждзеньня, здароў, як бык. Посьлі апірацыі далі аслыбаждзенія ны пяць дней, як выпісылі. АСЛАЎЛЯЦЬ незак. Праслаўляць. Ух, як яны сваіх аслыўляюць, кажыцца, луччы людзей на ўсім сьвеці німа. АСЛАЎЛЯЦЦА незак. Праслаўляцца. Пушкоў, як прішоў сюда сікрітарём, скора стаў аслыўляцца. АСЛАВІЦЬ зак. Праславіць. Так аславілі мальца, узьнясьлі чуць ні да неба. АСЛАВІЦЦА зак. Праславіцца. Аславіўся Міхалка на ўсю акругу, у акрузі ж ні було такога чылавека: чужую сям'ю гудуваў. АСПІРЫНІНА ж. Таблетка аспірыну. А ты прыглыці наныч асьпірініну, а то й дзьве, далжно прайціць, ты прістыў ны балоці. Памянш. АСПІРЫНІНКА. Прі праструдзі асьпірінінкі пымыгаюць. АСТАНАЎЛЯЦЬ незак. Спыняць. Вязём мы сучча, лісьнікі нас астыныўляюць, пыглядзелі, пыглядзелі, нічога ні скызалі. АСТАНАЎЛЯЦЦА незак. Спыняцца. Мы й ня думылі астыныўляцца. Застойвацца. Тама нізіна, дык астыныўлялысь выда, бацька парыў кынавы, як пальлём тою вадою, у падойму бруквіна. АСТАРАНЯЦЬ незак. Адхіляць ад удзелу. Пакуля хлопцы ні пыдрасьлі, ён нас ат усяго астырыняў. АСТАРАНЯЦЦА незак. Ухіляцца ад удзелу. Ён сам ня хочыць умешывыцца, астырыняіцца ат усяго. Саступаць убок. Астырыняйся ім з дарогі, відзіш, якея вогірі сідзяць. АСТАРАНІЦЬ зак. Адхіліць ад удзелу. Хацеў астыраніць нас ад гумна, а мы зывязьлі сваё жыта і склалі. АСТАРАНІЦЦА зак. Ухіліцца ад удзелу. Калі якей гвалт спруўляюць, я ўсігда астыранюся. Саступіць убок. Ніхай прыіжджаюць, астыраніся г боку. АСТРУЖКА ж. Стружка. Пыдмітай астружкі г загнету, я печ заўтря рыстаплю, яны сухенічкія. Памянш.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 305 ▶