АПУСЦІЦЕЛЬСТВА, АПУШЧЭЛЬСТВА н. Неахайнасць, нядбальства, гультайства. Ці мала я чазо ў жызьні сустрюкала, ну такога апусьціцільства відзіць ні npiхадзілыся. Ты папробый-ка прідумыць, каб у нырмальныга чылавека столька було апушчэльства. АРАВІШЧА ж. павеліч. Вялікі гурт, мноства. У іх людзей аривішча, за дзень нівісь сколька зьдзелыюць. АРГАНІЗМА ж. Арганізм. Мыя аргашзма жырныга ні прінімаіць, я толька пы малошныму цягну. АСВЯЖАННЕ н. Кананне (звыч. жывёлы). Атвядзіця, ніхай дзеці ны асьвіжсіньня ні глідзяць. АСВЯЖАЦЦА незак. Канаць (звыч. пра жывёлу). Дужа нялоўка калоў, мучыўся, мучыўся кыбанчык, пакуля стаў асьвіжацца. АСВЯЖЬІЦЦА зак. Сканаць (звыч. пра жывёлу). У серца шылым як пупадзеш, зразу асьвяжыцца. Глянь-ка ны староза, каб ён там ні асьвяжыўся. АСЕТНЫЙ прым. Асецевы. Асетныя жордычкі стыялі у вугалку, дык некыму спынадыбіліся ужо німа на месьці. АСЁЛ м. перан. асудж. Тупы, упарты чалавек. Памяти. АСЁЛЬЧЫК- Скора друзей асёльчык пыдрасьцець. Узмацн. АСЛІНА, АСЛЮГА. Я к ён, такей асьлтна, урадзіўся, зь ім жа зы нядзелю серца парьвеш. Асьлюга ты, асьлюга, хто йта ўжывець c табою. Павеліч. АСЛІШЧА. Я Антона помню: такей быў асьлішча, што ні npiдумыць якей. АСЛІЦА ж. Ня дужа ету асьліцу піряпреш у чом-нібудзь. АСІЛІВАЦЬ незак. перан. Паланіць (пра траву). Сьвірепка асілівыіць, ні прідумыіш, сколька я яе вынісла с поля, a йна ўсё прець i прець. АСІЛІЦЬ зак. Запаланідь (пра траву). Макріца мудрей аеоту, як асіліць, паўлета будзіш палоць. АСІРАЧАЦЬ незак. Рабідь сіратой. Нашто яму aciрычиць дзяцей, якей толк зь естыга. АСІРАЧАЦЦА незак. Рабіцца сіратой. Во так i асірычаюцца милыя, тады гарююць ды гурюваць большы некуды. АСКРОТАЧАК м. памянш. Трэска. Сек дровы, аскрётычык ацскачыў ды ў вока, чуць ня выбіў. АСЛАБАДЖАЦЬ, АСЛАБАЖДАЦЬ незак. Вызваляць. У Вольгі сы здароўім ніважна, як пойдзіць у бальпіцу, яе аслыбыджаюць ат работы. Я нібыльшая былау ну хырашо помню, як нас аслыбыждалі. АСЛАБАДЖАЦЦА, АСЛАБАЖДАЦЦА незак. Вызваляцца. Я на той нядзелі аслыбыджаюся i магу табе паможч кыла пуні
Дадатковыя словы
арйвішча, мйлыя, рычйць
2 👁