АЛЁ выкл. Заклік да руху. Алё ў Каробчына! Сыбраліся і алё, ці ні ў Мазылыва кытанулі.
АЛЛЯНЕНЬКІЙ прым. памянш. Ільняны. Бувала, выйдуць касцы, рубашкі бялюсінькія альляненькія, аж глядзець хочыцца.
АЛЯГАЦЬ, АЛЯГАЦЦА незак. Змяншацца, сыходзіць (пра ўздуцце, пухліну). Разым нешта як пыдапрець пад грудзі, уздуіць, а тады троху-патроху жывот алігаіць. Рука кыла локця распухла і ні алігаіцца. АЛЕЖЧ, АЛЕЖЧЦА зак. Зменшыцца, сысці (пра ўздуцце, пухліну). Ныўряд ці алягуць калі такея ногі. У мяне толька ны чацьвёртый дзень шчыка аліглася, адз зубоў распухшы была.
АМАЦЬ, АМКАЦЬ незак. Есці (у размове з дзецьмі). Коля амыць будзіць, кашка сяньня смашнінькыя. Анічка амкыіць, я яшчэ пыдальлю крупенькі. АМАЦЦА, АМКАЦЦА незак. Есціся (у размове з дзецьмі). Як табе, дзетычка, амыіцца, можа яшчэ бульбычкі пыткласьць? Выпі напітычку салодзінькыга, дужа смашнінька будзіць амкыцца.
АМІНАЦЬ незак. Абмінаць. Тута астарожна амінай, каб зы каток чый-небудзь ні зычапіцца. АМІНУЦЬ зак. Абмінуць. Кажыцца, хырашо аптыкаў і неік дзірьку амінуў, пыляджу, пыляджу — дзірька сь сянец відна. АМІНУТЫЙ дзеепрым. Ай-я-яй, амінутыя быразёнка, як мы прагледзілі, ні рыспыхалі.
АНБАР м. Свіран. Посьлі вайны у наш калхоз анбар ісь Пірядніна пірівязьлі. Памянш. АНБАРЫК, АНБАРЧЫК. Трошку збоку аць сянец анбарік стыяў. У нашый дзяреўні адзьдзельна анбарчыкі ня строілі. Павеліч. АНБАРЫШЧА. Рызьвялі анбарішча як канюшню.
АНБАРНЫЙ прым. Свірнавы. Ета анбарныя завесы, такея зыказывылі, каб ніхто ні ўламіўся.
АНІМАЦЬ незак. Ахопліваць. Дужа часта гультайства цябе анімаіць, ат етыга й біда.
АНЦЕРАСАВАНЫЙ, АНЦЕРАСОВАНЫЙ прым. Зацікаўлены. Етымі гысьцямі Алёна ня дужа аньцірісуваныя, нашто ёй лішній клопыт у хаці. Каб Сьвірід быў аньцірісовыный, ён ба сам ні адзін раз прібег.
АПАДАЦЬ незак. перан. Навальвацца. Буваіць, што ні ш чога ні зь якыга нішчасьця апыдаіць, яго ня жджэш ніаткуля. АПАСЦЬ зак. Наваліцца. Дужа грех чуруваць, што-небудзь ападзець ці на скот, ці ны чылавека.
АПАРОК м. Парок (сэрца). У яе даўно прізнаюць
84 👁