ца за ўсё, адглымазьдзіць што хочыш. 3 эмац. Пабіць. Каб адглымыздаў яму бакі, ён ба троху за розум узяўся. Ну, думыю, адглымажджу, дык ён уцёк г бані на хутырі на рыжый кабылі. АДГЛАМАЗДАЦЦА, АДГЛАМАЗДЗІЦЦА зак. 1. Вызваліцца ад загрувашчвання. Калі ў цябе етый праход адглымыздаіцца? Во чуць-нячуць вароты адглымазьдзіліся, ато ні аччыніць було. 2. Пабіцца. Такім ветріным нядоўга і адглымыздацца. Яны такея, што січас рызгыварівыюць, дружуць, а ціріс пуўчыса адглымазьдзіліся. АДГЛАМАЗДАНЫЙ, АДГЛАМАЗДЖОНЫЙ, АДГЛАМОЗДЖАНЫЙ дзеепрым. 1. Вызвалены ад загрувашчвання. Ны праходзі, відзіш, адглымыздана, пралезьць можна. Там жа ішчэ дзьвері ні адглымажджоны. Іду, гляджу — і праўда, адгламожджына. 2. Зроблены няўмела. Адглымыздана — толька любувацца. Вы каб глянулі, якоя ў яго прясла адглымажджона. Як ні адгламожджына, алі ж ні цякець. 3. Пабіты. Муўчаць, нічога ні гаворюць, можа і адглымызданы. Пашоў ён ісь Сільца адглымажджоный. Пырядышна адгламожджыны, спрасі, ніхай рыскажуць, як було. АДГЛАМАЗДЗЁМШЫ дзеепрысл. 1. Вызваліўшы ад загрувашчвання. Не, дайжа ня думый, ні адглымазьдзёмшы тута ні пад'едзіш. 2. Зрабіўшы няўмела. Адглымазьдзёмшы такую хату, можна хваліцца: калі крепка патперць, іна ні зываліцца. 3. Пабіўшы. Адглымазьдзёмшы яго, можа троху уніміцца адурювáць.
АДГЛУЗДЗІЦЬ, АДГЛУЗДЗІЦЦА зак. неадабр. Перастаць гаварыць пустое. Калі ён сваё басьні адглузьдзіць,— што ўжо ныдаеў з лухтою зь естыю. Адзін адглузьдзіцца — другей пычынаіць, во так во ныпіряменку дурюць гылаву. АДГЛУЗДЖОНЫЙ дзеепрым. Ці ўсё ў вас адглуждона ай нызаўтріга трошку кінулі? АДГЛУЗДЗЁМШЫ дзеепрысл. Рысьцягнуліся, слава богу, пуўдня адглузьдзёмшы.
АДГРОБКІ мн. Адгрэбеныя рэшткі (звыч. саломы). Адгрёбкі у цэлыю салому ня сунь, яны сыбяруцца ды ў пуню пад ногі кінуцца. Памянш. АДГРОБАЧКІ. Там адгрёбычык трошку асталыся, нада було б прібраць, ніхай ба ні мяклі.
АДГРОБШЧЫК м. Той, хто адграбае. Ня дужа лёхка з грыблямі стыяць, зымаріліся адгрёбшчыкі, ды пыльна яшчэ. АДГРОБШЧЫЦА ж. Ікая ні адгрёбшчыца, а патроху адгарнывыла ячмень.
АДГРОХАНЫЙ дзеепрым. Пабудаваны (пра вяліз
79 👁