глядзі ны дзяцінаю пасьцель: куча апшэрпывыньня.
АБЯЗВЕЧЫВАННЕ н. Калечанне, давядзенне да калецтва. С такімі дурамі і абязьвечывыньня будзіць, і ўсё, што хочыш.
АБЯЗВЕЧЫВАННІК м. Той, хто калечыць або пагражае давесці да калецтва. Не, будзіць твайму абязьвечывыньніку ні тыкая лупка, як Пыдгайскій дыбярецца ды яго. АБЯЗВЕЧЫВАННІЦА ж. Дзяржыця, дзяржыця ету абязьвечывыньніцу, ато йна ўсіх пірікалечыць.
АБЯЗЛЮДЗЯНЕЦЬ зак. Абязлюдзець. Нада ж так вашый дзяреўні абязьлюдзініць, як вымірла ўсё ўсюдых, нійдзе ні жывэя душы.
АБЯЗНОЖЫВАЦЬ незак. Хварэць на ногі. Яе сьвякроза стала абязножывыць, чуць хату пярёйдзіць, а іна ж грузныя баба.
АБЯССТЫЖЫВАЦЬ незак. Траціць сорам. Віджу, што пычынаіць абясстыжывыць, я зы тряхольля ды двору. АБЯССТЫЖЫЦЬ зак. Страціць сорам. Больш ні нада, як абясстыжыў Мікілаіў, дыбраўся ды ўласьці — і стыд, і совісьць пыціряў.
АГЛАБІШЧА ж. павеліч. Аглобля. Прікруціў к сыням аглабішчы, што туды нада ставіць ні кыня, а слына.
АГЛАМАЗДАЧЫВАННЕ н. эмац. Ачмуранне. Ні пыныразіцца Пёклі аглымыздачывыньня, доўга іна ня высідзіць, можа нядзелю прадуріцца.
АГЛАМАЗДАЧЫВАЦЬ незак. эмац. Ачмураць. Відзілі мы: нейкія гырадзкея хлюсты вашых дзевык аглымыздачывылі. АГЛАМАЗДАЧЫВАЦЦА незак. Ачмурацца. Ні пайду я туды аглымыздачывыцца, ідзі сыма, кылі табе ўсякія трілюды ныравюцца. АГЛАМАЗДАЧЫЦЬ, АГЛАМАЗДАЦЬ, АГЛАМАЗДЗІЦЬ зак. Ачмурыць. Ніхай ня думыіць, што ён такей атлёт, нарьвецца ны сваіх, аглымыздачуць, будзіць толька вычамі лыпыць. Адным крікым аглымыздаюць, ня будзіш знаць, айдзе дзівацца. Аглымазьдзіў ты мне гылаву, я й ня помню, айдзе тэя ключы клала. АГЛАМАЗДАЧЫЦЦА, АГЛАМАЗДАЦЦА зак. Ачмурыцца. Ды адуренія аглымыздачысься ат аднаго віску. Ня дзень, а пуўдня ўсяго пысядзі — і аглымыздаісься, пойдзіш аттуля як біз гылавы. АГЛАМАЗДАЧАНЫЙ дзеепрым. Выйшыў я са сходу аглымыздачыный, ажно гылава тряшчэла.
АГЛОБІШЧА ж. Цабэрак. Здаровыя аглобішча, нівісокыя, зь дзежку, як лазобка, толька с клёпык зьдзелына і абручы ныгняты.
109 👁