касцей у жыцці. Ты пыглядзі ны Антончыкыва кырабкыньня: як туга ні пріхадзілыся, a ні здываўся. КАРАВАШНІК м. асудж. Брудны, неахайны чалавек. Жывець кырявьішнік, худзь ба пыстыдзіўся у таком відзі на людзі пыказывыцца. КАРАВАШНІЦА ж. Што ты хочыш, каб кырявышніца пырядык нывіла ці дзяцей дагледзіла, ета ні ў яе прівычкі. КАРАВІЦЦА незак. перан. Бэсціцца, зневажацца. У цябе ўсе кырявюцца, yce нікчомныя, адзін ты дужа харош, ты ды Каця твыя. КАРАВЯТНІЦА ж. Даглядчыца кароў. Кырывятніцым прівязьлі торху, яны спакойна будуць зімуваць, а ты ташнуй, думый, чым прыпаліцца. КАРАНДЫШАК м. памянш. Кдрантыш. Два малъчонкі-кырандышыкі бегыюць кылы хаты, гуляюць, ны бацьку пахожы i ўхватка тыкая самыя. KAPAHEHHE н. 1. Ачыстка ад кары, акорванне. Нада брацца зы кыряніньня, пазьней уремя ня будзіць. 2. Ачыстка ствалоў дрэў. Яблынкі посьлі кыряніньня пыкрысівелі. КАРАНІЦЬ незак. 1. Акорваць. Пайду кыряніць na~ плеціны. 2. Ачышчаць ствалы дрэў. Нада патроху кы~ ряніць дзерівы i сучча падрезыць нада. КАРАНІЦЦА незак. 1. Акорвавда. Як тута ў цябе кыряніцца, ці увесь у смале? 2. Ачышчадца (пра ствалы дрэў). Трошку ў цябе кыряніцца, астарожна чысьць, каб жывоя ня тронуць. КАРАНЕНЫЙ дзеепрым. 1. Акораны. Цяперя кыряніныя жэрдкі будуць сохнуць. 2. Ачышчаны (пра ствалы дрэў). Ны кыряніныя яблынкі i глядзець npiятна. КАРАТКАВЫЙ прым. Кдраткаваты. Жарёбка мылыдая, пужлівыя, a аглоблі кырыткавыя, з горкі яе туўханула, іна як пынісла, хворыст зьехыў, мы с хворыстым на бык, калёсы сь пірідка сыскачылі,— во було нам! Памянш. КАРАТКАВЕНЬКІЙ. Кырыткавінькія вожычкі, як ты на іх удзержыш кыня. КАРДЫМЯКА, КАРДЫМЯЧЫНА ж. эмац. Сукаваты кавалак дрэва, калода. Паспробый рыскалоць такую кырдымяку, нымардуісься, большы некуды. Нада б паццэліцца разьбіць ету кырдымячыну, ніхай ба ні вылялыся. Памянш. КАРДЫМЯЧКА, КАРДЫМЯЧЫНКА. Там, ны дрьіватоньні, кырдымячкі ёсьць ны тваю сілу. Не ўжо, я ныд кырдымячынкымі буйтувацца ня буду, ніхай яны пыгыряць. КАРДЫМЯЧЧА н. зб. Куча кыр
0 👁