кабырдзіцца, нічога мне Хвенька ні рысказывыла. Каб ён меншы кыбырдзіўся, куды луччы було б.
КАВА ж. Кошка (у размове з дзецьмі). Халодна нашый каві, каўкыіць пыдзь дзьвірямі, просіцца ў хату, нада пусьціць.
КАВЕРЧАННЕ н. Перакручванне. Гляджу я ны тваё каверчыньня: нашто табе ета дроцьця пірякручывыць, гадзіць.
КАВЕРЧАНЫЙ дзеепрым. Перакручаны, пакручаны. Каверчыныя дзеріва ні цісаць, ні стругаць рубанкам, зыдзіраіцца і большы нічога.
КАВЫР выкл. Пра нязграбную хаду. Віджу, нехта йдзець, кавырь, кывырь, усё дно як мой Мішка.
КАВЯРАННЕ н. перан. Няўмелае аранне. Каму ж ба пыныравілыся такоя кывіряньня, тута нада наныва піріпахывыць.
КАВЯРАЦЬ незак. перан. Няўмела арадь. Пыслалі мульчуганыў на поля, зь іх такея пахырі, троху кывірялі.
КАВЯРАЦЦА незак. Няўмела арацца. Толька што кывірялыся, ікая ета пахыта.
КАВЯРАНЫЙ дзеепрым. 1. Калупаны. Пыставіла нейкій кывіряный кулеш — есьця, а яго есьць ніпріятна. 2. Няўмела араны. Кывіряный кусочык наныва піріпахывылі.
КАЖАН м. перан. эмац. Закарэлы, маларослы чалавек. Сколька мужука таго, кыжан нейкій, толька што зыдаецца. Памянш.
КАЖАНОК, КАЖАНЧЫК, КАЖАНОЧАК. Двоя кыжанкой бегыіць кылы хаты, гадой пяць і гадой шэсьць кырапузьлічкі. Етыму кыжанчыку ўжо гадоў дзесіць, а ён трі чэцьвірці ростым. Куды ты кыжаночыка пыцсаджывыіш, ён ня ўдзержыцца.
КАЖАНКА ж. Айт, дзяўчонка, кыжанка нейкыя.
КАЖНЫЙ займ. Кожны. Кажный дзень во так во мучыюся зь етымі дзьвірямі, некыму пычыніць. Памянш.
КАЖНЕНЬКІЙ, КАЖНЕНЕЧКІЙ. Кажнінькій ба пыняў, што ета нарошня гаворіна. Кажнінічкій дзень адно й тоя, адно й тоя — грызьня і грызьня.
КАЖУРЫНКА ж. памянш. Кавалак скуры, аўчына. Большыя кужурінкі сыбярі, аткладзі, а дрыбязу пыўкідай у печ, крошкі нікому ні нада.
КАЗЕЛЕЦ м. Казялец. Казеліц скот ня есьць, яго патопчуць, патопчуць і ўсё. Памянш.
КАЗЕЛЬЧЫК. Пы таму аборку казельчык рос, Пытапіха яго зьбірала, длі чаго-то сушыла.
КАЗЁНЕЦ м. Селянін, які раней жыў на казённай
125 👁