выньня ў мяне ёсьць, толька брацца зы яго некылі. Калі абмошчывыньня прігатовіў, то як-небудзь жа мост насьцеліцца.
АБМАШЧЫВАЦЬ, АБМОШЧЫВАЦЬ незак. Замошчваць. Я думыў, у цябе ўсё гатова, а ты і ні браўся абмашчывыць. З заўтрішніга дня пычынаім хату абмошчывыць, некуды дальшы цягнуць. АБМАШЧЫВАЦЦА, АБМОШЧЫВАЦЦА незак. 1. Замошчваць. Мы возьмімся с тае нядзелі абмашчывыцца. Нада абмошчывыцца, у халодныя ўремя зыцягывыць нілізя. 2. Замошчвацца. Нешта ў цябе медлінна абмашчывыіцца, так ты да сьнегу дыцягніш. Халодный майсьцір, так у яго і абмошчывыіцца, дужа медлінна работа йдзець. АБМАСЦІЦЬ зак. Замасціць. Я ўжо дыгываріўся з зысыжанімі, яны на той нядзелі усё мне абмосьцюць. АБМАСЦІЦЦА зак. 1. Замасціць. Ён сам абмасьціўся, с хлыпцамі досткі стругаў, ні ныймаў нікога. 2. Замасціцца. Ай, як абмосьціцца, так і ладна, некылі мне да цугу дывадзіць. АБМОШЧАНЫЙ, АБМАШЧОНЫЙ дзеепрым. Хырашо хаты абмошчыны і сенцы, і ў клеці новый мост, пы-хызяйску зьдзелына. У абмашчоныю хату пярёйдзіш, а бяз мосту зукукуісься.
АБМЁТКІ мн. Адыходы пры ачыстцы мятлою намалочанага зерня. Абмёткі у кучку адзьдзельна згарні, тады яны упыряччуцца. Памянш. АБМЁТАЧКІ. Куры толька дыбяруцца, уміг твае абмётычкі разгорнуць.
АБМІНАННЕ н. Абгон, абмін. С такім абмінаньнім зы каток людзям зачэпісься.
АБМУЧАНІВАННЕ н. Абсыпанне мукой. Ну няўжэлі табе абмучанівыньня ныравіцца, што ты лезіш сюда іс сваім носым.
АБМУЧАНІВАЦЬ незак. Абсыпаць мукой. Рукі ты абмучанівыіш, а тады зы касьцюм бяресься, ён будзіць грязный. АБМУЧАНІВАЦЦА незак. Абсыпацца мукой. Ты мяшкоў ня трогый, ні нада абмучанівыцца, я сам пірінясу, с калёс браць ні цяжола. АБМУЧАНІЦЬ зак. Абсыпаць мукой. Усю куртку ны сьпіне абмучаніў, зьдзівай ды аптрісай, мука ня дужа аччышчаіцца. АБМУЧАНІЦЦА зак. Абсыпацца мукой. Увесь абмучаніўся, сь цябе хуць мятлою муку зьмітай. АБМУЧАНЕНЫЙ дзеепрым. Пакуля рукі ні абмучаніныя, сыбярі адзежу ды павесь дальшы.
АБМЯТЛЯЦЬ зак. Абкідаць ніткамі. Нада абмітляць рукаўкі, ні так ба абнашывыліся. АБМЯТЛЯЦЦА зак. Абкідацца ніткамі. Абмітляюцца краі, тады зысьцілай
85 👁