ДАМЯЦЦА зак. Пераадолець няўпэўненасць, сарамлівасць. Доўга мы ждалі, пакуля іна дымялыся, відзім, што хочыць нешта скызаць і ўсё ніяк ні асьмеліцца. ДАНЕЖНІЧАЦЬ, ДАНЕЖНІЧАЦЦА зак. Дасягнуць пэўных вынікаў залішнімі пяшчотамі. Вы данежнічыіця, што бяз бульбы астаніціся наныч, упацёмку дренна кыпаць, січас ідзіця. Усё лета пад ручку прыхадзілі, ны скамеічкі ацьседжывыліся, данежнічыліся — сена ні сяніны, карову нада цягнуць ны бызар. ДАНОСКІ мн. Зношанае адзенне. Ліжалі даноскі у сенцых пыт палічкыю, тама тряпкі адны. Памянш. ДАНОСАЧКІ. Піхала мне нейкія даносычкі, усе на дзірькых, я ні ўзіла. ДАНУКАЦЬ зак. Дасягнуць пэўных вынікаў пры пабуджэнні. Данукыіць, што я яго аблаю, сам ніхай возьміць вілкі ды пываରочыіць. ДАНУРАЦЬ незак. Даводзіць да знясілення. Нілізя так дунуряць кыня, на ім на выбітым ні прівязеш нічога. ДАНУРАЦЦА незак. Знясільвацца. Іна с хызяйствым зь еткім дунуряіцца сыма, на чорта ёй столька ўсяго. ДАНУРЫЦЬ зак. Давесці да знясілення. Зыцігалі кынька, дунурілі, ён толька ногі пірістыўляіць. ДАНУРЫЦЦА зак. Знясілецца. Ну й сам ён дунуріўся, высых на шчэпку. ДАНУРАНЫЙ, ДАНУРОНЫЙ дзеепрым. Коні саўсім дануріныя, ім нада хуць нядзелю хырашо аддыхнуць. Дунурёныя кыбылёнка, некуды яе ў лес зыпрігаць. ДАНУРОМШЫ дзеепрысл. Ні парініна, а бублы, увесь скот дунурёмшы. ДАПАДБІРАЦЬ, ДАПАДБІРАЦЦА зак. перан. Дасягнуць пэўных вынікаў пры працяглым выбіранні. Дыпыдбіраў нявесту, кусаіць сам сябе за локці, ды позна цяперіцька кусаць. Дыпыдбіраліся, большы ні захочуць ні пыдбіраць, ні выбіраць. ДАПАНАВАЦЬ зак. Пажыць у выгодзе да пэўнага часу. Дупунуваў Шурік, скора зь яго спадзець карона, прідзіцца сымаму за ўсё брацца. ДАПАРОЦЦА зак. Дапоркацца. Дапоріціся тут, што баня прастыніць, ідзіця, посьлі будзіця пірібіраць сваё шмоцьця. ДАПЕРАБІРАЦЬ зак. 1. Скончыць перабіранне. Штоб ету цубулю мне сяньня дыпірібіралі, чаго йна рысьпяўшы будзіць выляцца. 2. Дасягнуць пэўных вынікаў пры пераборлівасці. Дыпірібіраіш, што зыбяру міску і сядзі ня еўшы. 3 перан. Паправіць пасля акучвання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁