ванне. Кынчай абдзяўбулівыньня, ідзі зы канём, зыпрігай ды паедзім у Віхряны.
АБДЗЯЎБУЛІВАЦЬ незак. Няўмела абсякаць, абчэсваць. Тапор у яго нічога ні сякець, туп, патрошку абдзяўбулівыіць сучкі зь вербы. АБДЗЯЎБУЛІВАЦЦА незак. Няўмела абсякацца, абчэсвацца. Як яно тута ў цябе абдзяўбулівыіцца? АБДЗЯЎБУЛІЦЬ зак. Няўмела абсячы, абчасаць. Трошку адзін бок у бірьвяне абдзяўбуліў, пыправіць нада. АБДЗЯЎБУЛІЦЦА зак. Няўмела абсячыся, абчасацца. Так у цябе няскора абдзяўбуліцца, тута нада ўмела рукі прілажыць. АБДЗЯЎБУЛІВАНЫЙ, АБДЗЯЎБУЛЕНЫЙ дзеепрым. Толька што абдзяўбулівына, як ні сваімі рукамі дзелына. Абдзяўбуліныя піліця, а вышы я сам пыцьсяку.
АБДУМАННЕ н. Абдзьмухванне, абвяванне. Якоя ета абдуманьня, ты хырашэнька дуні.
АБДУМАЦЬ незак. Абдзьмухваць, абвяваць. Ты хуць з залою бульбу ня еж, абдумай. А хырашо, як віцярок абдумаіць, ато дужа жарка. АБДУМАЦЦА незак. Абдзьмухвацца, абвявацца. Бяльлё ны віцярку абдумаіцца і скарей сохніць.
АБДУМЫВАЦЦА незак. перан. Абжывацца. Цяперішнім мыладым нічога стырікі пымыгаюць, а як нам було абдумывыцца: ні кыла ні двыра, на чыстым полі. АБДУМАЦЦА зак. Абжыцца. Бясь цёлычкі мы ні разу ня бдумыімся, а ён ні хацеў кідаць, душу клаў у калхозі.
АБДУРАННІК, АБДУРЫВАННІК м. Падманшчык. Я даўно знаў, што ты абдуряньнік, я табе большы ня верю. Яны ізьвесныя абдурівыньнікі, у чым хочыш апкруцюць. АБДУРАННІЦА, АБДУРЫВАННІЦА ж. Я дайжа падумыць ні мыгла, што ты еткыя абдуряньніца, родныю цётку пыдманііш. А разьві ты ні знаў, што іна ўжо даўно абдурівыньніцыю стала.
АБДУРАЦЬ незак. Падманваць. Каго ты надумыўся абдуряць, мяне? — я даўно забыў, што ты ішчэ і ня думыў.
АБЕДДЗІКА н. памянш. Поўдзень (час). Абедзьдзіка ны дваре, а ты вылежывыісься.
АБ'ЕХАНЫЙ дзеепрым. Праеханы вакол. Вун сьлед, у тэй бок аб'ехына, а дальшы пряма лі кынаўкі відна, каткі каціліся. Сасоньнічык аб'ехын зь естыга боку.
АБЖЫНАННЕ н. Зжынанне вакол чаго-н. Тама абжынаньня асталыся на дзесіць мінут, нада б жжаць, ніхай ба калосься ні буўталыся.
79 👁