разуріный, усё звалілыся ны адны рукі, ні прідумыіць, за што хвытацца. Хто яму што пысаветыіць, ён рузурёный зь естыю пірястройкьію. Разуромшы дзеепрысл. Апсімяніць усадзьбу нада, дочкі пыбішчалі пріехыць i німа, вот паетыму іна рузурёмшы. Разуроднічывацца незак. Пачынаць бясконца самаўпраўнічаць, самаўладнічаць. Ты сам увідзіш, што ў нас яму ні дадуць рузуроднічывыцца. Разуроднічаць зак. Схіліць да самаўпраўства, самаўладства. Ціряшчур яго pyзуроднічыла, скора абарьвецца, так прыгыўшы. Разуроднічацца зак. Пачаць бясконца самаўпраўнічаць, самаўладнічаць. Быў як рузуроднічыўся — пряма ні пріступайся, a тыкі скора ўзялі за шэлігі. Разыйскыванне н. Пошук. Якоя цірязь месіц разыйекывыньня, нада булр зразу хвытацца, ні ўпускаць уремя. Разьба ж. перан. Вострая сварка, дапяканне ў сварцы. Як умесьці жылі, у іх кажный дзень різьба была, ні за тоя, дык зу другоя резыліся як дзень, так ноч, а во рызыйшліся i ціха стала. Раз'юрыць зак. неадабр. Выклікаць на свавольства. Чаго вас етык рузьюріла, я вам січас найду спакой. Раз'юрыцца зак. Пачаць моцна сваволіць. Нешта ён рузьюріўся дужа, места яму нійдзе німа. Ціряшчур рузьюріліся, хочуць, каб я іх успакоіў вярёвычкыю. Разявала груб. 1 м. Крыкун. Чаго ты, рызівала, ycxa- дзіўся, ці цябе хто трогыіць, ці што? 2 н. Рот, зяпа. Заткні сваё рызівала, дужа ты рызабіджыный найшоўся. Разявацца незак. перан. асудж. Пачынаць крык, лаянку. Нечыга рызівацца, ні тыкая ты абіджыныя, як. крічыш. Паслухый, другая пычыла рызівацца, калі ўжо якей-небудзь такой будзіць етым крікуньнім. Разявоніць, разявоннічаць незак. Праяўляць разявацтва. Hi нада рызівоніць, кылі ўзяў вожкі ў рукі, дык глядзі, куды едзіш. Ты ўсюдых рызівоньнічыіш, куды цябе ні пашлеш. Разявончык, разявоня м. i ж. іран. Разява. Hy прібігаіць жа i к тваёй нейкій рызівончык ic Ходыс. Пашлеш рызівоню, a тады сыма бягі ўсьлед, ён ні кыня ні найдзіць, ні зыпрягець ні ў кога. I твыя рызівоня хадзіла там нечыга. Памянш. разявонька. Чаго ж ты такей рызівонька, я ж табе рыскызала, як іціць. Раз'язджанне н. Частыя паездкі. Рызьіжджаньня яму ого як ныравіцца, толька б i рызьіжджаўся кажный дзень. Хваціць, кідай рызьіжджаньня, за дзела бяріся
Дадатковыя словы
крікўньнім, разюрыцца, разюрыць, разязджанне, разўріный, ціряшчўр
2 👁