Хазяйліва прысл. Гаспадарліва. Хведзька усігда хызяйліва зьдзелыіць. Разьві ета хызяйліва скошына? — трыва пыт пакосымі, што прібязывыць можна. Хазяйлівасць ж. Гаспадарлівасць. Hi було ў яго хызяйлівысьці i ня будзіць, усігда нейкій як вецір. Хазяйлівый прым. Гаспадарлівы. Высіліса была дужа хызяйлівыя, біспырядку ў яе ніхто ня відзіў. Каб ён быў хызяйлівый чылавек, зь ім ба жыць можна було. Хай м. Крык, лямант. Милыя хай як узьнімуць на вуліцы, гылыгыляць, што усё кругом тряшчыць. У малых столъка хаю німа, як у вас, у балыиых. Халадак м. Неакуратны, недагледжаны чалавек. Нейкій хылыдак із-зу Дубровы ныбіваўся у зяці. Ой, падруга дырыгая, твой мілёнык хылыдак, яго белыя рубашка ні сьціралысь нікыгда. Халадзіна м. i ж. Моцны холад. Такей хыладзіпа, а ён у пінжауку выскычыць i выскычыць, ну ŭ пытхваціў npaстуды. Ікая сяньня хыладзіна — ня вытрывыць! Халайдра м. i ж. Балбатун, хвалько, самахвал. Узмацн. халайдрына. Hi рысказывый ёй нічога, ета ж хылайдріна нісусьветныя, што хочыш i айдзе хочыш ляпніць. Павеліч. халайдрышча. Хылайдрхшча як пасьледнія баба, только, знаіць ізыком тріпаць, большы нічога. Халамідзішча ж. Вялікі, нязграбны рызман, лахман. Ішоў тутыцька раз, на ём нейкыя хылалидзішча ў палосы, пряма страшныя. Халасцякаванне н. Халасцяцкае жыццё. Хылысьцікуваньня — ета адно балыўства. Якей толк зь яго хулусьцюкуваньня. Халасцякаваць незак. Жыць халасцяком. Хваціць хылысьцюкуваць, пыра ачылавечыцца. Усё хылысьцякуіць, гаворіць, ішчэ нявеста ні радзілыся. Халасцякавацца незак. Жыцца халасцяком. Як яму тама хылысьцякуіцца, можа, ныдаела ўжо? Халасцячка ж. Незамужняя жанчына, дзяўчына. У яе дычка хылысьцячка, ні замужым, ня дужа хто яе разгоніцца браць. Куды-то ныкірувалыся хылысьцячка Пуўлюкоўніна. Халерашнасць, халернасць ж. Вялікая нястрыманасць, нявытрыманасць. Халерышнысьць зывіряіцца ў чылавеку, куды ні пыкажыцца, што ды што вытвыріць. Hy ŭ халернысьці ж у ём, так i прець ны кажным шагу! Ж прідумыць, куды халернысьць сваю дзіваць. Халерына м. i ж. Вельмі нястрыманая, нявытрыманая
Дадатковыя словы
мйлыя, хылалйдзішча, хылысьцякўіц, хылысьцякўіць
2 👁