Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
Уюджываннік м. неадабр. Той, хто каварна нагаворвае. Пасьледній уюджывыньнік твой Кузёмка, во хто ён. Уюджыванніца ж. Во яшчэ была уюджывыньніца, ёй ні аднаму слову нілізя було веріць. Уюджываць незак. неадабр. Каварна нагаворваць. Я к вам ня стыдна усякыю лухту уюджывыць чылавеку! Бырісоўна ім уюджывыла пры Міхяёнкывых. Уюдзіць зак. Каварна нагаварыць. Што йта зы чылавек, што яму уюдзюць, i ён усьлед як грак пухтыряіць. Уюджаный дзеепрым. Учора яны удваіх зь ёю стыялі, я знаю, што ім було уюджына. Уязджаць незак. перан. Убівацца (пра стрэмку). Як шчэпкі бяреш, нада дужа астарожна, ато скабкі уіжджаюць. Пычыла рыскалупывыць, каб дыстаць скабку, a іна глубачэй уіжджаіць. Уехаць зак. Убіцца (пра стрэмку). Скабка кыла нохця уехыла, ды дужа глубока, ніяк ні дыстану. Уялчэць, уялчэцца зак. Зрабіцца ёлкім. Пару кусочыкыў сала ляжыць, яно дужа уялчэла. Мяса як уялчэіцца, дзелыіцца нісмашным. Уялчэлый дзеепрым. Уялчэлыя сала нялоўка дываць, унясі кусочык сьвежыга. X Хаванне н. Пахаванне. Посьлі хуваньня яны пысядзелі нямнога i рызыйшліся. Цяжолыя було хуваньня, плану дужа многа, бацьку ат малых дзяцей цяжола хуваць. Хадала прысл. Ходу, наўцёкі. Відзіць, што ні пылыса, дык ён скарей хыдыла аттуля. Даў хыдыла, толька пяткі зыблішчэлі. Хадатальства, хадатальстваванне н. Хадайніцтва. Во відзіш, ні пымагло нісколька i Антончыкыва хыдитыльства. Ніхто ў яго хыдатыльствых ні нуждиіцца. Раз вінуват, дык якоя можыць быць хыдатыльства. Кылі трошку паможыць, то толька Кісялёнкыва хыдатыльствывыньня. Хадатальстваваць незак. Хадайнічаць. Па-мойму, яны ні зьбіраюцца хыдатыльствывыць. Каб хыдатыльстывыў, можа б што i пымагло. Хаджэннік м. Той, хто ходзіць. Што вы, хаджэньнікі, выхыдзілі, відна, c пустымі рукамі вярнуліся. Рысказывьілі етыя хаджэньнікі, што іх тама слухыць ні зыхацелі. Хаджэнніца ж. Сядзелі хаджэньніцы ны бірнушках, аддыхалі посьлі дарогі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нуждйіцца, рыскалўпывыць, хыдйтыль
0 👁
 ◀  / 337  ▶