Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
болъшы некуды, А лі двыра усігда утопкыісься, хуць i работы дужа ня відна. Утравець, утравецца, утравянець, утравянецца зак. Модна зарасці травой, удзірванець. Дужа бульба утравела, нада сыгірва выпылыць, а тады гыняць, ато трыва засыпліцца i ўзноў зысядзіць. Нілізя дываць, каб гряды утравеліся, тады зь імі нічога ня зьдзелыіш, ні даполісься. Утрывянела поля, нада вывадзіць i бярёзку, i сьвірепку,, i асот, іначы заглушыць пасевы i ні сыбяреш нічога. Скарей паліця, утрывянеіцца ячмень, тады прыпадзець. Утравелый, утравеўшый, утравянелый, утравянеўшый дзеепрым. Ны Рыгалёвым такоя утравелыя поля, што пышаніцы ня відна. Утравеўшый лён, ні ўтравеўшый, а нада ж палоць. Усё ўтрывянелыя, пішы, припала. Ета ж нада, штоб тыкая проса утрывянеўшыя у цябеі Утравяніваць незак. 1. Модна зарастаць травой, дзірванець. Пыглядзела я ціріс пляцень: гарод утрывянівыіць, а йна i ня думыіць брацца. 2. Дапускаць зарастание траври. Усадзьбу нілізя утрывянівыць, ты с травы ня вылізіш, як зугудзіць. Утравянівацца незак. Модна зарастаць травой, дзірванець. Нада выскырыдзіць хырашо, a посьлі гыняньня абыйціць, усё, што асталыся, вырвыць, тады i бульба ня будзіць утрывянівыцца. Утравяніць зак. 1. Модна зарасці травой, удзірванець. Кылы плітня ячмень утрывяніў, а на ўзгорку травы дужа німа. 2. Дапусціць зарастание травой. Як запусьціш усадзьбу, як утрывяніш, дык нічога ні сыбяреш. Утравяніцца зак. Модна зарасці травой, удзірванець. Вы самі вінуватьі, самі далі утрывяніцца пышаніцы. Утравяненый дзеепрым. Сёліта за гумнымі утрывяніный лён, зь ім многа будзіць работы. Утраёх прысл. Утрох. Утраёх пыдиліся за Сож. Заходзюць ка мне утраёх нейкія нізнакомыя мушчыны, я гляджу, хто ета. Утрапліваць незак. перан. Патрапляць. Дужа любіць, каб яму ува ўсём утриплівалі. Утрапіць зак. Патрапіць. Ня дужа такому злыйдуху утрапіш паднесьць, як хвыркніць, дык куды там! Утрапліваць, утрапываць, утрэпліваць незак. перан.. неадабр. Нагаворваць. Усякыю лухту утряплівыюць Пынасёнкывым, калі нічога ні пачуюць, дык прідумляюць. Як была тута Райцоўна, іна ўсё утряпывыла ім, a паехыла — i пыцішэла ў дзяреўні. Калі ні пірістаніш утреплівыць ны Высілёнка, палучыш баню. Утрапаць зак. Нагаварыць. Ня бойся ты, Генцыліха нічога ня ўтрепіць. Ця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўмнымі, заглўшыць, запўсьціш, злыйдухў, пыдйліся, траврй, утрйплівалі
0 👁
 ◀  / 337  ▶