Народнае вытворнае слова (1985). Том 3. Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 337  ▶ 
іх хвытала. Самі знаюць, што ім можыць быць зы ўтвыряньня. Утвараннік м. 1. Той, хто замешвае цеста. Якей зь яго утвыряньнік, сь цестым вазіцца — ета бабскыя работа. 2 перан. Вычвараннік. Такея балыўнікі, такея утвыряньнікі, што на іх пряма шкура хыдаром ходзіць. Туркнуў ба на етых утвыряньнікыў, ніхай ба уняліся троху. Утваранніца ж. 1. Тая, што замешвае цеста. Узілася утвыряньніца за дзела, скора блінамі накорміць. 2. Вычваранніца. Ня меншыя утвыряньніца i Машка была. Яны ж ні npiдумыіш якея утвыряньніцы абея былі. Утвараць незак. 1. Замешваць цеста для печыва. Нешта даўно ты бліны утвыряла, сьпякі, я б зьеў c ахоткі. 2 неадабр. Вычвараць. Іх была кымпанія ладныя, чаго толька яны ні ўтвырялі. Утварацца незак. 1. Замешвацца (пра цеста для печыва). Што ў цябе сяньня утвыряіцца? 2. Рабіцца, тварыцца. Ці відзіш, што зь естых ціхінькіх утвыряіцца? Утварыць зак. 1. Замясіць. Хлеб утваріць нада ўмець, буваіць, рызаб'ець, што ў печ ня ўсодзіш, а то зыкаліц гіалучыцца як ляміц. 2. Вытварыць. Балыўнікым нядоўга утваріць што хочыш. Утварыцца зак. 1. Замясіцца (пра цеста для печыва). Цеста ладна утварілыся, пакушый, якей ладный пріснок. 2. Здарыцца. Калі яшчэ у вас такоя утворіцца, пышчады ат мяне ня жджыця. Утвораный дзеепрым. 1. Замешаны. Хлеб у мяне г заўтріму утворін. 2. Зроблены. Тымі бысікамі што хочыш будзіць утворіна. Утваромшы дзеепрысл. 1. Замяшаўшыў Выскычыла ны мінутку, утварёмшы цеста, а тут ужо сыбака хызяйнічыіць. 2. Зрабіўшы. Утварёмшы якую дурату, ходзюць i съмяюцца. Утлумліванне н. Моцнае затлумліванне. Кажный дзень утлумлівыньня i ўтлумлівыньня, доўга ён ня будзіць такова цяръпецъ. Утлумліваць незак. Модна затлумліваць. Не, я вас уніму, большы вы мяне утлумлівыць ня будзщя. Утлумлівацца незак. Моцна затлумлівацца. Паедзіш ты к ім толька утлумлівыцца. Утлуміць зак. Моцна затлуміць. Як утлумюць, дык ты ат усяго атрякесъся i грошы ні захочыш. Утлуміцца зак. Моцна затлуміцца. Ты знаіш, я як утлумглыся тама зы нядзелю, кінула i паехыла, большы ні мыгла. Утлумленый дзеепрым. Утлумліныя ат Ягорывых паехылі, цяперя няскора будуць. Утопацца, утопкацца зак. Стаміцца, тупаючы па гаспадарцы. Нічога, кажыцца, i ня зьдзелыла, а ўтопылыся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гіалўчыцца, дўмыіш, рызабець, тўркнуў, утлўмлівыньня, утлўмлівыцца, утлўмлівыць, утлўмліныя, утлўмюць, ўтлўмлівыньня
0 👁
 ◀  / 337  ▶