Разлузкываць незак. Разлушчваць. Ты нешта саўсім ня ўмеіш боб разлузкывыць. Разлузкывацца незак. Разлушчвацца. Пыглядзі, як хырашо ў Віці разлузкывыіцца. Разлузнуць зак. Разлушчыць. Што йта зы квасоля, ёсьць стручкі, што ні рузлузнуць. Разлузнуцца зак. Разлушчыцца. Каторый стручок зразу рузлузьнецца, а другей хуць ірьві. Разлузнутый дзеепрым. Выбірі рузлузнутыя стручкі, зь іх насыпліцца квасолі.
Разлупастый прым. Празмерна лупаты. Хвалі ўжо, хвалі свайго рузлупастыга, ты ім даўно зыдаесься.
Рузлуплівацца незак. Ірвацца, раздзірацца. Ну й балыўнікі етыя мальцы, што ні надзенуць, на іх пряма разлуплівыіцца ўсё, ну што ж ты хочыш — яны і па крышых, і пу вуглах, і пы дзірівах лазіюць і лазіюць, айдзе ж яно будзіць дзіржацца.
Разлыпацца зак. Пачаць моргаць з непаразуменнем. Стаіць, разлыпыўся, ні рызьбярецца, што к чаму гаворюць.
Разлыскацца зак. неадабр. Пачаць няспынна піць. Чарку зы чаркыю як разлыскыўся, Анька мірьгаіць: пірістань, а ён ня слухыіць.
Разлюбавацца зак. Налюбавацца, наглядзецца. Ён усігда дзелыіць — толька рузьлюбувацца. Атхваціў сабе жонку — рузьлюбуіціся, ува ўсёй акругі такея німа.
Разлягацца незак. перан. Аддавацца рэхам. Усё кругом рызьлігалыся ат іх кріку, ой-ё-ёй, што яны толька адна ны адну дытвырялі.
Разлязацца незак. Распаўзацца ў розныя бакі. Яны ж ні сідзяць на месьці, етыя пырысяткі, рызьлізаюцца ў разныя бакі. Разлезцца зак. Распаўзціся ў розныя бакі. Ты бірягі сваіх кыцінят, ато разьлезуцца другей раз, што ні пысыбіраіш.
Разляпкацца зак. Распачаць доўгае ляпанне. Ого, рызьляпкыліся мыйсьцяры, што і есьць ня йдуць, відна, кынчаюць калёсы.
Разляскацца зак. Распачаць няспыннае лясканне. Чым яны тама рызьляскыліся ўпацёмку, гукні, каб у хату йшлі, ніхай разым сыдзяцца за стол.
Размамылівацца, размамырывацца незак. іран. Надзімацца, нахмурвацца. Чаго йна пычыла рызмамылівыцца, хто ёй што ні так скызаў? Ці яны мала рызмамырівыліся із-зы ўсякія мелычы! Размамыліцца, размамырыцца зак. Надзьмуцца, нахмурыцца. Як рызмамыліцца, яе няскора ўгаворіш, ета ўсё пріродзьдзя такоя. Рызма
80 👁